Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

"Ратавальнік года": старшыня аблвыканкама Іван Крупко ўручыў узнагароды за выратаванне людзей на вадзе і пры пажары

24.06.2024
Перад пачаткам пасяджэння аблвыканкама губернатар Іван Крупко выканаў прыемную місію – узнагародзіў пераможцаў конкурсу "Ратавальнік года".

За высокі прафесіяналізм, праяўлены пры выратаванні людзей і ліквідацыі НС, узнагароды атрымалі:
– ляснік Петрыкаўскага лясгаса Павел Герасіменка; 
– сямейная пара Глеб і Анастасія Місевіч з Мазыра; 
– рабочы ўпраўлення палявых сейсмаразведачных работ "Беларуснафты" Аляксандр Вашчанка; 
– пенсіянер Сяргей Кузьменка;
– навучэнец Жлобінскага дзяржаўнага металургічнага каледжа Арцём Рудкоўскі; 
– трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Дубрава-Агра» Вячаслаў Прымак;
– трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства "Чырвоная Буда" Андрэй Раманенка.
Усе яны памаглі людзям пры пажары і на вадзе. Сярод выратаваных – двое дзяцей.


У намінацыі "За асабісты ўклад у работу па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці і развіцця добраахвотнасці" ўзнагароды ад Івана Крупко атрымалі:
– старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Мікалай П'яўко;
– старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка;
– старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь.

Пераможцамі творчага конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці МНС і асноў бяспекі жыццядзейнасці сталі:
– адказны сакратар рэдакцыі газеты "Светлагорскiя навiны" Аліна Губко;
– рэдактар аддзела грамадска-палітычнай інфармацыі рэдакцыі газеты "Маяк Палесся" Валянціна Бельчанка;
– галоўны рэдактар газеты "Дняпровец" Вольга Нікан і працоўны калектыў установы.

За прафесійную кампетэнтнасць, праяўленую ініцыятыву і значны ўклад у галіне прафілактыкі надзвычайных сітуацый і іх наступстваў узнагароду атрымала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Рабікава.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ