Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Рамонт моста праз Прыпяць унёс карэктывы ў работу транспарту: у Мазыры часцей будуць хадзіць аўтобусы, а з Калінкавічаў у Козенкі пусцяць дадатковыя цягнікі

05.12.2023
Пакуль дарожнікі разбіраюць бетонную набярэжную, транспартнікі аператыўна вырашаюць лагістычныя пытанні.

З улікам рацыянальных прапаноў мясцовых жыхароў расклад і схема маршрутаў гарадскіх аўтобусаў карэктыруюцца, расказалі ў аддзеле пасажырскіх перавозак аўтобуснага парка № 2. У бліжэйшы час з'явяцца тры новыя прыпыначныя пункты. За мінулы тыдзень, дзякуючы філіялам № 1 і № 6 ААТ «Гомельаблаўтатранс», папоўніліся рухомы састаў і штат аўтапарка. Так, напрыклад, на маршрут ужо выйшлі два аўтобусы МАЗ-215, агульная ўмяшчальнасць якіх перавышае 330 чалавек. У найбліжэйшы час мазыране чакаюць дадатковую дапамогу ў выглядзе МАЗ-203 з вадзіцелямі з іншых аўтапаркаў.

У планах ААТ «Гомельаблаўтатранс» закупка двух машын МАЗ-105 для Мазырскага аўтобуснага парка, яшчэ два МАЗ-203 да канца снежня філіял набудзе самастойна. Прынятыя меры дазволяць значна паменшыць інтэрвал руху аўтобусаў.

Усе вострыя лагістычныя пытанні будуць вырашаны да новага года.

Што яшчэ зроблена для зручнасці пасажыраў у Мазыры і Калінкавічах? Каб разгрузіць пасажырапатокі на напрамку Калінкавічы – Козенкі, Гомельскім аддзяленнем Беларускай чыгункі прынята рашэнне ўвесці дадатковыя рэйсы. Разам з ужо існуючымі цягнікамі з 6 снежня будуць курсіраваць яшчэ два: адпраўленнем са станцыі Калінкавічы ў 6.00 і ў 16.43, са станцыі Козенкі – у 6.46 і 18.05. Транспартнікі вывучаць запатрабаванасць гэтых цягнікоў, спецыялісты гатовы скарэкціраваць час адпраўлення пры неабходнасці. 

Падключыўся і «Гомельаблпасажыртранс»: за 10 хвілін да адпраўлення цягнікоў на станцыю будзе прыбываць дадатковы аўтобус, каб даставіць на рэйс пасажыраў. Ён будзе чакаць мясцовых жыхароў, якія прыбылі, і праз пяць хвілін пасля прыбыцця чыгуначнага транспарту развязе іх па населеных пунктах.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ