Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Райскі куток: моладзь Брагінскага раёна змагла задаць губернатару самыя смелыя пытанні

30.04.2025

Яшчэ адзін пункт у рабочай праграме губернатара – сустрэча з моладдзю Брагінскага раёна. Школьнікі, актывісты грамадскіх арганізацый прэзентавалі свае навуковыя, творчыя, працоўныя праекты, якія накіраваны на добраўпарадкаванне, увекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, развіццё IT-сферы. Па словах маладых людзей, любую ініцыятыву тут падтрымаюць людзі розных узростаў.

Размову пачалі з 80-годдзя Вялікай Перамогі.

– На жаль, сыходзяць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія могуць расказаць праўду з першых вуснаў. Таму мы павінны захаваць факты пра тую вайну, у тым ліку ў мемарыялах. За апошні час у рэгіёне зроблена шмат у гэтым напрамку: рэканструявалі існуючыя і адкрылі новыя памятныя месцы, музеі, – адзначыў Іван Крупко.

Закранулі тэму аварыі на ЧАЭС, у выніку якой пацярпеў і Брагінскі раён.

– Калі б не чарнобыльская катастрофа, тут быў бы райскі куток. За 39 гадоў дзяржавай зроблена ўсё, каб у вашым раёне былі годныя ўмовы працы, усе сацыяльныя гарантыі для моладзі. Развіваем інфраструктуру, будуем аб'екты аграпрамысловага комплексу. Зараз райцэнтр вельмі чысты і ўтульны, тут прыгожа і ёсць усё для належнага жыцця грамадзян, – зрабіў акцэнт кіраўнік рэгіёна.

Моладзь Брагіна цікавілася ў Івана Крупко, якія перспектывы ёсць у мясцовых прадпрыемстваў на міжнародным рынку, якія меры падтрымкі прадугледжаны для спецыялістаў, што вярнуліся з войска. Задавалі і пытанні аб праграмах будаўніцтва жылля, у тым ліку арэнднага.

Не абышлося і без асабістых пытанняў губернатару. Напрыклад, якія якасці ён цэніць у моладзі, якія настаўленні можа даць падрастаючаму пакаленню, якія праблемы яго цікавілі ў маладосці, што матывуе яго працаваць на такой адказнай пасадзе.

– Без якаснай працы на першым працоўным месцы не будзе поспеху ў будучыні. Гады былі напружаныя, але яны далі пэўную загартоўку. Будзьце патрыётамі сваёй малой радзімы і краіны. Жаданне зрабіць лепш жыццё сваёй сям'і, адказнасць за краіну даюць магчымасць далей развівацца і працаваць на карысць грамадства, каб Беларусь станавілася толькі прыгажэйшай, – адказаў старшыня аблвыканкама.

А на пытанне, дзе моладзі трэба бавіць час, адказ быў такі:

– Паглядзець сваю краіну, у Беларусі велізарны турыстычны патэнцыял. Упэўнены, што трэба спачатку ўбачыць прыгажосць роднага краю, а толькі затым ехаць за мяжу.


К СПИСКУ НОВОСТЕЙ