Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Прысягу прынялі 16 ваеннаабавязаных запасу з Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў

25.03.2024
24 сакавіка 16 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу, прынялі ваенную прысягу. Урачыстая цырымонія з удзелам старшыні аблвыканкама Івана Крупко, ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава, кіраўніцтва Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў прайшла на цэнтральнай плошчы Рагачова.

Мерапрыемства пачалося з унясення Дзяржаўнага флага Беларусі і сцяга войскаў тэрытарыяльнай абароны пад гукі «Сустрэчнага марша». Пасля чаго камандзіры падраздзяленняў прыступілі да ўрачыстага рытуалу прывядзення да прысягі асабовага складу тэрытарыяльных войскаў. 16 жыхароў Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў прынеслі ваенную прысягу на вернасць Рэспубліцы Беларусь.

Са знамянальнай падзеяй ваеннаслужачых павіншаваў старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко і адзначыў, што ва ўсе часы гарантаванне бяспекі дзяржавы і грамадзян з'яўлялася свяшчэнным абавязкам кожнага мужчыны. – Сёння мы дакранаемся да вялікай гісторыі нашага народа і становімся звяном непарыўнага ланцуга воінаў-абаронцаў роднай зямлі. Мы беражліва захоўваем памяць аб подзвігу і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны, шануем сацыяльна-палітычную стабільнасць і паслядоўнае эканамічнае развіццё, мір і незалежнасць. Дзякуючы гэтаму мы вучымся, працуем, строім жыццёвыя планы і рэалізоўваем іх, ствараем сем'і і выхоўваем дзяцей. У нашай краіне эфектыўныя высокападрыхтаваныя ўзброеныя сілы, якія прызнаны аднымі з самых баяздольных ва Усходняй Еўропе і Азіі. Абарона суверэнітэту рэспублікі не толькі ў руках арміі. Абарона Беларусі – гэта святы абавязак кожнага грамадзяніна. Гэта прапісана ў нашай Канстытуцыі. Паважаныя абаронцы, сапраўдныя патрыёты краіны, – звярнуўся Іван Крупко да ваеннаабавязаных, – беларускі народ давярае вам самае дарагое: сваю незалежнасць і бяспеку, сучаснасць і будучыню. Упэўнены, што ўрачысты дзень прыняцця ваеннай прысягі будзе чырвоным радком упісаны ў біяграфію кожнага з вас і назаўжды застанецца ў памяці, як дзень, калі вы пакляліся свята выконваць воінскі абавязак, мужна і самааддана абараняць незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад нашай дзяржавы.

Нагадаем, планавыя навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі, прызванымі з запасу для камплектавання штаба раёна тэрытарыяльнай абароны, пачаліся 12 сакавіка і будуць праходзіць па 5 красавіка. Усяго ў мабілізацыйных вучэннях бяруць удзел 200 вайскоўцаў, якія стаяць на ўліку ў Рагачоўскім і Кармянскім раёнах. Сёння са зброяй у руках і ў прысутнасці сваіх таварышаў, родных і блізкіх 16 з іх прысягнулі на вернасць Радзіме і народу.

Аляксандр Іваноў прыняў сваю першую прысягу 36 гадоў таму. Яшчэ будучы 17-гадовым юнаком, курсантам ваеннага вучылішча, ён прысягаў на вернасць, але ў радах Узброеных Сіл СССР.
– Прыняцце воінскай прысягі – гэта вельмі важны і ўрачысты момант. Сёння другі раз прыняў прысягу і пакляўся абараняць ужо беларускі народ, – падзяліўся маёр запасу Іваноў. – Жонка і сын прыйшлі мяне падтрымаць. Адчуваю адказнасць перад імі і перад краінай. Становішча ў свеце сур'ёзнае, выклікае трывогу і сітуацыя каля нашых граніц. Мне не раз даводзілася браць зброю ў рукі: прымаць удзел у дзевяці баявых выездах у Аўганістане і на Паўночным Каўказе. Вопыт ёсць, і я гатовы ім дзяліцца. Калі спатрэбіцца, упэўнены, кожны з нас возьме зброю ў рукі і як адзін устане ў строй. Лічу, такія зборы праводзіць неабходна, каб ваеннаабавязаныя запасу ўспомнілі ўсё, чаму калісьці вучыліся, асвоілі новыя навыкі, былі гатовы абараніць свае дамы і сем'і. 
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ