Грамадства
Прыём грамадзян у Хойніках правёў губернатар Іван Крупко
18.12.2024

Са зваротамі да старшыні аблвыканкама звярнуліся два жыхары рэгіёна.
Ігар Мікалаевіч з вёскі Асаўцы Гомельскага раёна просіць уладкаваць дарогу да жылога дома 1-а па вуліцы Карла Маркса каля ракі ў сваім населеным пункце, дзе зямельны ўчастак атрымала яго жонка ў 2019 годзе. Дарога праходзіць па лугавых землях сельгаспрызначэння. Сельскі жыхар гатовы зрабіць рамонт сваімі сіламі, але дазвол на гэтыя віды работ не выдае Гомельскі райвыканкам.
Адначасова і да заявіцеля ёсць пытанні. У абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паступіў зварот, што на палявой дарозе з'явіліся будаўнічыя адходы – бітая цэгла і дробны бетон, якія выкарыстоўваліся для падсыпкі і ўмацавання. Па рашэнні суда Ігар Мікалаевіч павінен выплаціць штраф, вывезці адходы і рэкультывіраваць зямлю, прывесці тэрыторыю ў першапачатковы выгляд. Па зямельным заканадаўстве палявую дарогу таксама нельга выкарыстоўваць, яе трэба дэманціраваць і эксплуатаваць ўчастак па прызначэнні.
Адзінае рашэнне на думку землеўпарадкавальнай службы – пракласці новы шлях на месцы закустараных участкаў.
Іван Крупко даручыў старшыні райвыканкама прадумаць магчымасць уладкавання на дадзенай мясцовасці рэкрэацыйнай зоны для адпачынку жыхароў раёна з улікам падвядзення туды дарогі. Усе работы неабходна пра-весці згодна з законам і з умовай выканання грамадзянінам рашэння суда.