Грамадства
Прэзідэнт падпісаў указ аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год. Ёсць і прадстаўнікі Гомельшчыны
26.04.2024

Названы лідары рэспубліканскага спаборніцтва ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках 2023 года.
У спісе пераможцаў некалькі прадстаўнікоў Гомельшчыны. Сярод лепшых арганізацый прамысловасці – адкрытае акцыянернае таварыства "Мазырсоль". За поспехі ў жывёлагадоўчай галіне адзначана гаспадарка "Дзякавічы" Жыткавіцкага раёна. У сферы гандлю пераможцам аб'яўлена ААТ "Крама № 45. Прадтавары" ў Гомелі і ААТ "Гандлёвы цэнтр" Светлагорскага раёна. Гомельскі абласны музей ваеннай славы названы лепшым сярод арганізацый культуры. У сферы аховы здароўя адной з лепшых устаноў прызнана Гомельская абласная дзіцячая клінічная бальніца.