Грамадства
Прамую лінію і прыём грамадзян у Чачэрску правёў старшыня аблвыканкама Іван Крупко
17.10.2023

Да губернатара звярнуліся жыхары з усёй вобласці: з Гомеля, Жлобіна, Чачэрска і іншых райцэнтраў. Прасілі грамадзяне дапамагчы ў вырашэнні зямельных спрэчак з суседзямі, добраўпарадкаваць вуліцы прыватнага сектара і спартыўныя аб'екты, рэканструяваць футбольнае поле.
Першай датэлефанавалася гамяльчанка Галіна Іванаўна, ёй з братам у спадчыну ад бацькоў дастаўся зямельны ўчастак у Чачэрску, межы якога не былі ўдакладнены. З-за гэтага ўзнікла спрэчка з суседзямі. Спецыялісты правялі афіцыйныя замеры, абодва землекарыстальнікі пагадзіліся з дадзенымі, падпісалі добраахвотна дакумент аб зацвярджэнні межаў. А калі паставілі плот, адзін з бакоў не пагадзіўся са звесткамі пасведчання аб дзяржрэгістрацыі, цяпер звяртаюцца з пытаннем да губернатара.
Старшыня аблвыканкама растлумачыў, што адмяніць падпісаныя дакументы можна толькі праз суд.
Сын жыхаркі райцэнтра Іны Уладзіміраўны займаецца ў мясцовай спартшколе фут-болам. Пачала чачаранка з падзякі за садзейнічанне ў развіцці сярод дзяцей рэгіёна спорту: хлопцы выязджаюць на спаборніцтвы, у іх ёсць нядрэнная база. Аднак не ха-пае добрага футбольнага поля: каб дзецям было зручна займацца, а ў горадзе магла з'явіцца каманда другой лігі, патрэбен стадыён вызначанага фармату. Жанчына папрасіла адрамантаваць хакейную каробку. Губернатар расказаў, што не так даўно паміж гімназіяй і школай у Чачэрску абсталявалі два палі са штучным пакрыццём:
– Выедзем сёння на стадыён спартшколы, паглядзім, у якім ён стане і што можна зрабіць. Рашэнне прымем на месцы. Дзеці для нас галоўнае. Ёсць пэўная праграма, сёлета па тыпе добрушскага стадыёна пляцоўкі будуюць у Лельчыцах і Карме, Ельску і Кастрычніцкім, у наступным – у Лоеве і Буда-Кашалёве. Па хакеі пытанняў ніякіх, пастараемся прывесці каробку ў парадак у наступным годзе.
Гучная музыка з участка суседзяў перашкаджае жлабінчанцы Любові Мікалаеўне. Яе дом знаходзіцца ў пяцідзесяці метрах ад маладой сям'і з траімі дзецьмі, іх падзя-ляюць два зямельныя ўчасткі:
– Праблема з'явілася ў красавіку, калі пара купіла дом. Мы чуем маладых людзей добра, а яны нас не. Мы цярпелі, спрабавалі ўладзіць сітуацыю. Там вібракалонкі, гэта вельмі гучна, цяжкія басы. Мы расцэньваем гэта як хуліганства і здзек.
Камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі райвыканкама, санслужбы, ЖКГ і РАУС, парушэнняў не выявілі, да таго ж музыка іграе ў дзённы час, што па законе не заба-ронена. Пытанне больш этычнае, таму міліцыянеры правялі прафілактычную гутарку з шумнымі суседзямі.
Іван Крупко даў даручэнне раённай санслужбе стварыць камісію і праверыць узро-вень шуму ў дзённы і вячэрні час з максімальна ўключаным гукам на абсталяванні, якое выкарыстоўвае моладзь, у тым ліку з участка Любові Мікалаеўны.