Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Прафсаюз узнагародзіў перадавікоў вытворчасці галіны жывёлагадоўлі сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый Гомельшчыны

28.03.2024
Урачыстасць, ініцыіраваная абласной прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, – даніна прызнання заслуг людзей, якія ствараюць аснову для развіцця эканомікі рэгіёна. Цырымонію ўшанавання лепшых прадстаўнікоў галіны адрознівала асаблівая душэўная атмасфера.

– На Гомельшчыне акцыя «Наш жывёлавод» праводзіцца ўжо сёмы год. За гэты час мы павіншавалі не адну тысячу прадстаўнікоў сферы жывёлагадоўлі. У гэтай галіне сельскай гаспадаркі не бывае перапынку і зніжэння рытму, а кожны дзень напоўнены напружанай працай. Дзякуючы вам вобласць выконвае пастаўленыя задачы, – звярнуўся да працаўнікоў намеснік старшыні абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Палякоў. 

У рэгіёне налічваецца 670 фермаў і комплексаў буйной рагатай жывёлы, дзе працуюць больш за 11600 работнікаў. Акцыя дазваляе не толькі адзначыць высакакласных спецыялістаў, шчыра адданых справе, але і стымуліруе дамагацца яшчэ больш важкіх паказчыкаў. 

На цырымонію ўшанавання запрошаны 84 працаўнікі галіны. Кожнаму адрасаваны словы шчырай удзячнасці, уручаны падзячныя лісты абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, падарункі, кветкі, узнагароды. Выдатны настрой падарыў творчы калектыў Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага.

Удзельнікі таксама прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, усклалі кветкі да стэлы на мемарыяльным ваенна-гістарычным комплексе «Партызанская крынічка».

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ