Грамадства
Прафесійны рост і карысць настаўніцтва: з удзельнікамі рэгіянальнага форуму сельскай моладзі сустрэўся старшыня аблвыканкама Іван Крупко
02.10.2025

Размова атрымалася насычанай і цікавай. Прадстаўнікі сельскагаспадарчых арганізацый змаглі задаць губернатару пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць адкрытыя адказы.
Гаварылі аб выбары спецыяльнасці і прафесійным росце, развіцці галін эканомікі. Адно з пытанняў ад удзельнікаў гучала так: што б вы змянілі ў сваім жыцці?
– Не шкадую, што скончыў ВНУ і атрымаў вышэйшую адукацыю, затым размеркаваўся на першае месца працы. Некаторых вострых вуглоў хацелася б пазбегнуць, як і ўсім. Не пасада ўпрыгожвае чалавека, важна палюбіць сваю прафесію. Галоўнае – рабіць працу з задавальненнем і дзеля сваёй сям'і, для сваёй краіны. Тады ў вас усё будзе атрымлівацца. Час выбраў кожнага з нас, адважвайцеся і бярыце ад жыцця ўсё ў разумным разуменні гэтага слова. Тады вас дакладна заўважаць, – адказаў Іван Крупко.
Маладыя людзі абмеркавалі будучае свята «Дажынкі». Пыталіся пра ўраджай гэтага года і прычыны таго, што аграрыі дамагліся больш высокіх вынікаў, чым у 2024-м.
– Выпадковасцяў не бывае. Праца, дакладнае выкананне тэхналогій і колькасць ападкаў – вось складнікі добрага ўраджаю. Вядучую ролю тут адыгрывае чалавек, які сваім стаўленнем да зямлі кантралюе працэс і атрымлівае высокія вынікі, – адзначыў старшыня аблвыканкама.
Абмеркавалі таксама выкарыстанне новых тэхналогій у раслінаводстве і жывёлагадоўлі, неабходнасць падтрымкі дзяцей пры выбары прафесіі, павышэння кваліфікацыі, а таксама карысць настаўніцтва на прадпрыемствах.
Прапановы і ініцыятывы для развіцця вобласці ад моладзі будуць прыняты пад увагу і рэалізаваны, падкрэсліў Іван Крупко. Кіраўнік рэгіёна папрасіў удзельнікаў форуму не саромецца і гучней заяўляць аб сваіх карысных ідэях.