Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Плюс пяцьдзясят адзін населены пункт: у Гомельскай вобласці працягваюць аднаўляць электрычнае забеспячэнне пасля ўраганнага ветру

16.07.2024
Адкрыў ранішняе пасяджэнне аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў ураганнага ветру старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко:
– Людзі працуюць у рэжыме высокай напружанасці, таму мы абавязаны забяспечыць ім паўнавартасны адпачынак і, адпаведна змену, так як работу спыняць ні на хвіліну нельга.

Ён зрабіў асаблівы акцэнт на тым, што прыцягваць да такіх відаў работ можна толькі падрыхтаваных спецыялістаў, якія маюць дазвол на работу са спецыяльнымі інструментамі.

– Добраахвотнікі ж могуць удзельнічаць непасрэдна на ўборцы распілаваных дрэў, – удакладніў кіраўнік рэгіёна.

Уначы па вобласці 32 аварыйныя брыгады працавалі над аднаўленнем электразабеспячэння. Дзякуючы гэтаму ў 51 населеным пункце рэгіёна з'явілася святло.

Сеткі адноўлены ў Ельску і Нароўлі, ноччу спецыялісты праводзілі пробныя ўключэнні, у сувязі са слабой лініяй сувязі з энергасістэмай запітку населеных пунктаў будуць ажыццяўляць паступова.

Зараз вядуцца работы над аднаўленнем электразабеспячэння ў На-роўлі і Ельску, Мазыры і Калінкавічах, далей на чарзе Лельчыцы.

Да раніцы 16 ліпеня электраэнергія адноўлена ў 397 населеных пунктах. Паводле інфармацыі старшыняў райвыканкамаў, усе жывёлагадоўчыя аб'екты падключаны да крыніц электразабеспячэння.

Сітуацыя ў рэгіёне застаецца на кантролі старшыні абласнога выканаўчага камітэта.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ