Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Перыяд перадвыбарнай агітацыі стартаваў у Беларусі

31.01.2024

Перыяд перадвыбарнай агітацыі стартаваў сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Агітацыя будзе праходзіць да 24 лютага ўключна. У адзіны дзень галасавання, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага, агітацыя забаронена заканадаўствам.

Агітацыя можа праводзіцца ў форме сходаў, пікетаў, мітынгаў у паведамляльным парадку, сустрэч з выбаршчыкамі ў памяшканнях, якія вызначаюцца выканкамамі, вырабу друкаваных агітацыйных матэрыялаў і іншых.

Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды і фінансаваць за кошт гэтых сродкаў любую, не забароненую законам, агітацыйную дзейнасць.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ