Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Петражыцкі правёў асабісты прыём грамадзян у Гомелі

24.11.2025
На прыём запісаліся шасцёра грамадзян. Адно пытанне вырашылася загадзя. Астатнія пяць заяўнікаў паднялі тэмы землеўпарадкавання, арганізацыі бізнесу ў аграсектары.

Уладзімір і Ірына папрасілі выправіць тэхнічную памылку пры вырабе дакументаў на зямельны ўчастак па 3-м завулку Зайцава ў абласным цэнтры. Як высветлілася, уся тэхнічная дакументацыя па справе ўжо гатовая. Гамяльчан запэўнілі, што адказныя службы ў тыднёвы тэрмін вырашаць усе фармальнасці, праблема будзе закрытая.

Жыхар Лоева Гімел Аксенцьевіч выступае за аднаўленне межаў зямельнага ўчастка на 2-й Піянерскай ў райцэнтры. Запэўнівае, што ў новых дакументах кудысьці знікла частка карыснай плошчы. Дзмітрый Петражыцкі даручыў землеўпарадчыкам яшчэ раз камісійна разабрацца са справай на месцы.

Дзмітрый Генадзевіч з жонкай займаюцца развядзеннем коней у Гомельскім раёне. Маюць патрэбу ў плошчах пад травяныя кармы для жывёл. Такую зямлю, прылеглую да населенага пункта, сельвыканкам прадаставіў. Участак прадпрымальнікі не зарэгістравалі, але паспелі засеяць. Затым мясцовае сельгаспрадпрыемства разарала гэтыя пасевы пад кукурузу – у рамках навядзення парадку на зямлі. Заводчык на сезон пазбавіўся кармавой базы.

Юрыдычных прэтэнзій да гаспадаркі быць не можа, бо зямля не была ва ўласнасці. Аднак, як запэўніў першы намеснік старшыні аблвыканкама, дапамогу конегадоўцам акажуць – сельгаспрадпрыемства кампенсуе шкоду кармамі. У далейшым пасадзейнічаюць і ў выдзяленні іншых участкаў пад травы.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ