Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў наведаў Гомельшчыну

07.06.2024
Максіма Рыжанкова суправаджалі старшыня аблвыканкама Іван Крупко і памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў. Перш за ўсё азнаёміліся з падрыхтоўкай Кармянскага раёна да абласнога свята працаўнікоў сяла «Дажынкі». 

Пачалі з плошчы каля райвыканкама, дзе будаўнікі рыхтуюць тэрыторыю пад укладанне пліткі, малюнак якой нагадае беларускі арнамент. Работы вядуцца і ў цэнтральным парку, яго добраўпарадкуюць для яшчэ больш камфортнага адпачынку жыхароў гарпасёлка.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта праінспектаваў таксама ход работ на сацыяльных аб'ектах, наведаў мясцовыя прадпрыемствы.

Праект "Адзін раён – адзін праект" рэалізуецца на Гомельшчыне па даручэнні Прэзідэнта. У якасці прыкладу Максіму Рыжанкову паказалі, як у кармянскім філіяле № 2 ААТ "Рэчыцкі тэкстыль" стварылі ўчастак па пашыве ручнікоў і падшываных коўдраў. У рамках інвестпраекта з'явілася 13 новых працоўных месцаў, 7 уладкуюць хуткім часам. 

Яшчэ адзін аб'ект, які наведалі ў Карме, – гэта нядаўна адкрыты пасля мадэрнізацыі стадыён. Максім Рыжанкоў ацаніў трэнажорную залу і футбольнае поле. Старшыня аблвыканкама Іван Крупко падзяліўся планамі: над хакейнай каробкай плануюць зрабіць навес, каб лёд для трэніровак захоўваўся на некалькі месяцаў даўжэй.

Завяршылі аб'езд Кармы аглядам дзіцячай пляцоўкі і басейна. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта даў шэраг даручэнняў мясцовым органам улады па добраўпарадкаванні населенага пункта.

Плошча Паўстання ў Гомелі – яшчэ адзін пункт у праграме візіту Максіма Рыжанкова. Тут ідзе актыўная фаза мадэрнізацыі, якую завершаць да 3 ліпеня. Паралельна добраўпарадкоўваюць суседнія скверы ля фабрыкі "8 Сакавіка" і цырка.

Да 15 чэрвеня на пастамент вернуць танк Т-34, да 20 чэрвеня плануюць даставіць скульптуру "Дрэва жыцця", якая ўвянчае памятны аб'ект. Мемарыял будзе прысвечаны генацыду беларускага народа. Па ініцыятыве Генпракуратуры Беларусі падобныя помнікі ўсталююць ва ўсіх рэгіёнах краіны, Гомель – першы.

– Добрая ідэя, выглядае ўсё ўрачыста. Толькі абавязкова прадумайце добраўпарадкаванне лавак, каб было зручна людзям, – падагульніў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ