Грамадства
Перанос прыпынку і аркі, якія свецяцца: што будзе з плошчай Леніна ў Гомелі і як зменіцца набярэжная ракі Сож
04.03.2024

Рэканструкцыя плошчы Леніна ў Гомелі і добраўпарадкаванне набярэжнай Сожа ў цэнтральным парку абмеркавалі на нарадзе ў аблвыканкаме пад старшынствам губернатара Івана Крупко.
У красавіку арганізацыя руху на плошчы зменіцца: дыяганальны пешаходны пераход ад драмтэатра да цэнтральнага парку дэмантуюць, на пераходзе ад Палаца спорту да абласной Дошкі гонару ўсталююць святлафор.
Зрушыцца і прыпынак грамадскага транспарту з боку сквера Кірылы Тураўскага, на прыпынку каля Кіеўскага спуску з'явіцца кішэнь, дарожнікі ўсталююць дадатковую агароджу.
"Зрабіць камісійную ацэнку з удзелам ДАІ, каб было зручна і пешаходам, і вадзіцелям, і пасажырам грамадскага транспарту", – на нарадзе губернатар Іван Крупко дае даручэнне ўсім адказным службам.
Што да масавых свят, альтэрнатыўныя варыянты іх правядзення зараз прапрацоўваюць работнікі культуры і гарадскія ўлады. Напрыклад, прапануюць частку мерапрыемстваў перанесці на плошчу Дзяржаўнага сцяга, частку – да медыцынскага ўніверсітэта і на набярэжную ракі Сож. Канчатковага рашэння пакуль не выпрацавана.
Дарэчы, на набярэжнай гарадскія ўлады плануюць абсталяваць дадатковыя зоны адпачынку і пляцоўкі для рамеснікаў, устанавіць дэкаратыўныя аркі, павялічыць колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання.
– Трэба ўпарадкаваць графік і максімальна выканаць работы да першага цяпла. Неабходна таксама вызначыць пункты відэаназірання і дадатковых парковачных месцаў. Бяспека і камфорт грамадзян вышэй за ўсё, – падводзіць вынікі нарады Іван Крупко.