Грамадства
Пераможцаў абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах рэгіёна ў 2023 годзе ўзнагародзіў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко
26.06.2024

У гэтым годзе на конкурс прадставілі больш за 160 работ. Дыплом першай ступені сярод арганізацый прамысловасці атрымала вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта», сярод будаўнічых арганізацый –«Жлобінметалургбуд», сярод арганізацый сельскай гаспадаркі – Гомельская птушкафабрыка. Сярод арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання, спорту і турызму золата ў Цэнтра алімпійскага рэзерву Жлобіна; сярод арганізацый аховы здароўя і арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, на першым месцы абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя; сярод устаноў вышэйшай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – Мазырскі дзяржаўны каледж геалогіі; сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – Мазырскі дзяржаўны абласны ліцэй; сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне культуры, па арганізацыі адпачынку і забаў, – абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна.
– У большасці выпадку сучасныя «зампаліты» сталі тым цэментуючым складам, які не дазволіў разваліць краіну. Палітычная пісьменнасць, цвёрдасць перакананняў і смеласць, ініцыятыўнасць, здольнасць браць на сябе адказнасць – вось асноўныя якасці ідэалагічных работнікаў. Як паказаў час, нашы людзі не з палахлівых, мы спакойна і паслядоўна рухаемся сваім шляхам. Усіх вас аб'ядноўвае адно – энергія і жаданне працаваць на карысць роднай краіны, – падзякаваў ідэалагічную вертыкаль рэгіёна старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
У гэтым годзе няма пераможцаў сярод будаўнічых арганізацый, арганізацый транспарту і сувязі.
У рамках цырымоніі абвешчаны таксама пераможцы і прызёры ў намі-нацыі «Ідэя года». Першае месца заняла рэдакцыя газеты «Гомельская праўда» за выдавецкі праект «Без тэрміну даўнасці», ён аб'яднаў журна-лістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў са усёй вобласці. У выніку выпушчаная кніга, у якой апублікаваны архіўныя дадзеныя, матэрыялы пра зверствы фашыстаў на Гомельшчыне.
У намінацыі адразу чатыры трэція месцы: у рэдакцыі газеты «Зара над Сожам» за праект «Быць заўсёды побач», у БелДУТа – за міжвузаўскую ваенна-прыкладную гульню «Прарыў», у сярэдняй школы № 2 Жлобіна – за валанцёрскі праект «Ярмарка дабра», у вытворчага аб'яднання «Беларус-нафта – за праект «Памяць, якая нас аб'ядноўвае».
Падзяку і глыбокае прызнанне органам улады за натхненне і матывацыю ад усіх ідэолагаў вобласці выказала намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльным развіцці вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» Вольга Федаровіч:
– Ідэалогія – у першую чаргу пра любоў да чалавека, свайму прадпрыемству, краіне. Гэта пачуццё адказнасці і гонар за рэспубліку, яе мінулае і сучаснае, за яе развіццё.