Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Педагогаў Гомельшчыны ўзнагародзіў губернатар Іван Крупко

26.10.2023
Педагогам, якія дабіліся высокіх вынікаў на рэспубліканскіх конкурсах прафесійнага майстэрства, старшыня аблвыканкама Іван Крупко ўручыў сёння ўзнагароды за ўвагу да кожнага дзіцяці.

Ганаровыя граматы атрымалі Сяргей Шамінскі і Любоў Палын.

Упершыню ў гісторыі конкурсу лепшым настаўнікам Беларусі другі раз запар названы педагог з Гомельскай вобласці. У 2023-м званне атрымаў Сяргей Шамінскі, настаўнік выяўленчага мастацтва Доўскай СШ Рагачоўскага раёна.

– Педагагічнае жыццё Сяргея Міхайлавіча – больш за 30 гадоў работы ў школе роднага аграгарадка. І ўвесь гэты шлях працяты бязмежнай павагай і любоўю да дзяцей, Радзімы, азораны мастацтвам і творчасцю, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна.

Сярод педагогаў дашкольнай адукацыі ў конкурсе "Педагагічны дэбют" лепшай у рэспубліцы стала Любоў Палын, выхавацель дзіцячага сада № 40 Мазыра.

Ярка заявіла пра сябе на ўзроўні рэспублікі і моладзь. Фіналістаў і прызёраў конкурсаў адзначылі падзякай Гомельскага аблвыканкама. Гэта загадчык Літвінавіцкага дзіцячага сада Кармянскага раёна Лілія Грышчанка, выхавацель дзіцячага сада № 30 Мазыра Домна Кібіткіна, дырэктар Хракавіцкай сярэдняй школы Брагінскага раёна Андрэй Смалянчук, настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 9 Мазыра Віктар Гарбачук, настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы № 7 Калінкавічаў Вольга Афанасьева, настаўнік геаграфіі гімназіі Светлагорска Наталля Нікіценка, настаўнік пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Рагачова Іна Беразюк, настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы № 2 Акцябрскага Надзея Гардзіенка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 16 Мазыра Яўгеній Есіс, настаўнік хіміі сярэдняй школы № 4 Рагачова Таццяна Лашакова.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ