Грамадства
Пасяджэнне абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый прайшло ў аблвыканкаме
22.03.2024

На парадку дня – вынікі ўдзелу ў выбарчай кампаніі, правядзенне арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ўдзелу ва Усебеларускім народным сходзе, узаемадзеянне дзяржаўных органаў з палітычнымі партыямі і суб'ектамі грамадзянскай супольнасці.
– Мінулыя выбары былі своеасаблівай рэпетыцыяй: хутка стартуе прэзідэнцкая кампанія, якую мы абавязаны сустрэць у поўным узбраенні, – адзначыў старшыня камітэта ідэалагічнай працы і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі. – Менавіта сумесная праца органаў улады і канструктыўных грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый дазволіла забяспечыць высокі ўзровень удзелу выбаршчыкаў у электаральнай кампаніі.
Акрамя членаў каардынацыйнага савета, на пасяджэнні прысутнічаў намеснік начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Пячкуроў. Паводле яго слоў, у Беларусі ўзаемадзеянне суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з палітычнымі партыямі і дзяржаўнымі органамі будуецца на ўмовах партнёрства. Сёння трэба зрабіць усё, каб стабільнасць і развіццё былі залогам будучыні краіны.