Грамадства
Партфель першакласніцы са Жлобіна ўручыў старшыня аблвыканкама Іван Крупко
27.08.2024

У шматдзетных бацькоў Аляксандра і Вольгі Псікавых растуць чатыры школьніцы: дванаццацігадовая Лізавета, адзінаццацігадовая Яўгенія, дзевяцігадовая Наталля і шасцігадовая Дыяна, якая сёлета ідзе ў першы клас.
Сёння сям'ю наведаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко. Будучай першакласніцы губернатар уручыў партфель з патрэбнымі прыладамі.
"У гэтым заплечніку трэба насіць толькі дзясяткі!" – пажадаў кіраўнік рэгіёна.
Не засталіся без увагі і старэйшыя сёстры: кожнай дастаўся партфель з канцылярыяй, падарункі для заняткаў спортам.
Усе члены сям'і – асобы рознабаковыя. Бацька працуе слесарам на прадпрыемстве "Жлобінгаз", з'яўляецца донарам крыві, у выходныя збірае мадэлі ваеннай тэхнікі. Мама – повар у дзіцячым саддзе, у вольны час шые і вяжа. Дзяўчынкі займаюцца музыкай, таэквандо, танцамі. Разам яны гатуюць, дапамагаюць бацькам на ўчастку – у праполцы, фарбаванні, уладкаванні дзіцячага кутка.
Гасцям школьніцы прадэманстравалі свае таленты: прачыталі вершы, сыгралі на скрыпцы, паказалі спартыўныя прыёмы.