Грамадства
Папярэдні год быў самым плённым: губернатары Гомельскай і Бранскай абласцей абмеркавалі планы на 2025 год
20.02.2025

Рабочы дзень старшыні аблвыканкама Івана Крупко ў расійскім рэгіёне пачаўся з сустрэчы з губернатарам Бранскай вобласці Аляксандрам Багамазам.
– Традыцыйна мы пачынаем новы год з сустрэчы на Бранскай зямлі. Інтэнсіўнасць нашых партнёрскіх адносін высокая, ёсць і вынік. Узаемны тавараабарот за мінулы год вырас на 12%. Тэмп росту за апошнія тры гады – 159%, – назваў статыстыку Іван Крупко.
Губернатар Гомельшчыны назваў папярэдні год самым насычаным і плённым: 13 разоў сустракаліся дэлегацыі беларускага і расійскага рэгіёнаў. Шэсць разоў губернатары сустракаліся асабіста.
– Дзякуй, што прыехалі. Работа паміж рэгіёнамі ідзе: працуе бізнес, мацнее сяброўства, сумесныя сацыяльныя праграмы выконваем. Упэўнены, супрацоўніцтва будзе толькі мацнець.
Кіраўнікі абласцей абмеркавалі таксама пытанні будаўніцтва, развіцця прамысловых прадпрыемстваў і гуманітарных сувязяў, бізнес-партнёрства.