Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта Юрый Горлаў наведаў вытворчыя і сацыяльныя аб'екты Веткаўшчыны

22.11.2023
Памочніку Прэзідэнта – інспектару па Гомельскай вобласці паказалі вытворчае памяшканне, дзе будзе рэалізаваны буйны інвестпраект. Таксама Юрый Горлаў пабываў на аб'екце гаспадаркі "Іскра-Ветка", які будуецца, азнаёміўся з работай сацыяльных устаноў райцэнтра.

Прыватнае прадпрыемства "Белпалімергаз" выкупіла ў "Гомельаблгазу" вялікі цэх разам з зямельным участкам у Ветцы, тут ужо ў 2024 годзе пачнуць выпускаць камплектуючыя для газавага абсталявання: муфты, заглушкі, фланцы і іншае. Мясцовыя ўлады разлічваюць на сур'ёзны эканамічны эфект ад рэалізацыі праекту. Памочнік Прэзідэнта агледзеў памяшканне, да якога падведзены камунікацыі і ўсё гатова для старту вытворчасці. Атрыманы неабходныя ліцэнзіі і сертыфікаты для выпуску заяўленай прадукцыі. Сумнення ў тым, што інвестпраект будзе паспяхова рэалізаваны, практычна няма.

Другім аб'ектам наведвання стала раённая паліклініка, якая абслугоўвае больш за 17 тысяч жыхароў Веткі і раёна. Сярэдняя наведвальнасць у дзень – 350 чалавек. У паліклініцы ёсць увесь спектр сучаснага запатрабаванага медабсталявання, у тым ліку стаматалагічнае. У некаторых звышскладаных і дарагіх прыборах, напрыклад, камп'ютарным тамографе, установа і не мае патрэбы, у сілу эканамічных меркаванняў і блізкасці Веткі да абласнога цэнтра. 

Юрый Горлаў пацікавіўся, як паліклініка ўзаемадзейнічае з фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў вёсцы. Аказалася, дастаткова цесна. Калі вяскоўцы прыходзяць на прыём да любога ўрача ў райцэнтр, на маніторы камп'ютара адлюстравана ўся гісторыя іх візітаў у ФАПы, а таксама інфармацыя па выкліках хуткай дапамогі. Колькасць ФАПаў, дарэчы, у апошні час скарачаецца, што звязана з работай перасоўных пунктаў. Тым не менш сацыяльны стандарт у плане аказання насельніцтву паслуг па медыцынскім абслугоўванні выконваецца ў поўнай меры.

У Веткаўскай гімназіі вучацца 490 хлопчыкаў і дзяўчынак. Будынак адносна новы, прасторныя і светлыя класы, кабінеты. Створаны цудоўныя ўмовы для заняткаў спортам. На ўваходзе – сучасная прапускная сістэма з маніторамі, у прыярытэце бяспека навучэнцаў. Паказчыкі паспяховасці ў гімназіі дастаткова высокія, вялікі працэнт дзяцей паступае ў ВНУ Гомеля і Мінска.

Азнаёміўся памочнік Прэзідэнта і з работай рэдакцыі раённай газеты "Голас Веткаўшчыны".

Наступны пункт візіту – аграгарадок Прысна, малочнатаварная ферма гаспадаркі "Іскра-Ветка". Тут да канца года павінны ўвесці ў строй два хлявы на 400 галоў буйной рагатай жывёлы і даільную залу. На падыходзе і трэці хлеў, які павінны здаць у першым квартале 2024 года. Тады колькасць пагалоўя перавысіць 1200. Работы ў будаўнікоў яшчэ шмат, заўважыў Юрый Горлаў, па шэрагу аперацый трэба адчувальна паскорыцца. Але ад заяўленых тэрмінаў ніхто не адмаўляецца: да канца снежня два аб'екты з даільнай залай пачнуць забяспечваць гаспадарку і краіну малаком.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ