Грамадства
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў сустрэўся з калектывам адкрытага акцыянернага таварыства «Рагачоўскі МКК»
21.12.2023

Тэмай для абмеркавання стала палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы і электаральная кампанія 2024 года ў новых прававых умовах. У сустрэчы прыняў удзел старшыня Рагачоўскага райвыканкама Віталій Сушко.
Звяртаючыся да прысутных, памочнік Прэзідэнта Юрый Горлаў адзначыў: ва ўмовах беспрэцэдэнтных па сваім маштабе інфармацыйнай, санкцыйнай і іншых войнаў абароненасць палітычнай сістэмы краіны ад унутраных і знешніх пагроз крытычна важная, паколькі ад яе залежыць здольнасць Беларусі рэалізоўваць незалежную дзяржаўную палітыку. Для аказання ціску на нашу краіну Захад выкарыстоўвае інструменты "мяккай сілы", але Беларусь працягвае паспяхова супраціўляцца і гэта выклікае ў іх раздражненне. Разам з тым, беларуская эканоміка развіваецца, а мы становімся мацнейшымі. Адначасова спрабуюць звонку задзейнічаць розныя механізмы дэстабілізацыі ўнутранай абстаноўкі ў Беларусі. Адзіны спосаб паспяхова супрацьстаяць цяперашняй непрыхаванай агрэсіі – адзінства народа, грамадская згода.
"Наша сіла ў нашым адзінстве, як казаў кіраўнік дзяржавы. Толькі разам мы можам умацаваць нашу краіну і дасягнуць галоўнай мэты – незалежнай і квітнеючай Беларусі. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб кожны мог працаваць, гадаваць сваіх дзяцей і імкнуцца да будучыні. Трэба шанаваць гэта і захаваць. Для гэтага кожны з нас павінен прыняць удзел у электаральнай кампаніі і зрабіць правільны выбар на карысць развіцця і дабрабыту краіны», – адзначыў Юрый Горлаў.
Акцэнтуючы ўвагу на асноўных навацыях выбарчага заканадаўства, памочнік Прэзідэнта падкрэсліў: самае важнае – выбары ўпершыню пройдуць у адзіны дзень галасавання – 25 лютага. Будуць абраны дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў. На працягу двух месяцаў будуць сфарміраваны органы прадстаўнічай улады на найбліжэйшыя пяць гадоў, а электаральная кампанія 2024 года стане найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі.
Таксама ён запэўніў, што ўлада са свайго боку зробіць усё для таго, каб забяспечыць электаральны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь: «Мы ўпэўнены, у нашых апанентаў нічога не атрымаецца. Ім не ўдасца стабілізіраваць абстаноўку, але ўсё залежыць ад нас з вамі».
Юрый Горлаў звярнуў увагу на станоўчыя зрухі ў айчыннай эканоміцы, высокую якасць беларускай прадукцыі, таксама адзначыў эфектыўнасць працы ААТ «Рагачоўскі МКК».
Адказваючы на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, ён неаднаразова адзначаў, што шануе малочную прадукцыю розных беларускіх вытворцаў: «Я беларускае люблю, таму што ў нас у цэлым па краіне прадукцыя якасная і даступная для ўсіх».