Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў правёў прыём грамадзян у Ветцы

22.08.2024
Аб сваіх праблемах расказалі жыхары вобласці. 

Гамяльчанка Тамара Міхайлаўна падзякавала ўсім, хто дапамог ёй адрамантаваць дах, які пацярпеў ў выніку ўрагану. Устараненню праблемы пасадзейнічалі мясцовыя камунальнікі. А кіраўнік адміністрацыі Чыгуначнага раёна асабіста наведаў дом і падказаў тэхнічнае рашэнне. Дах спецыялісты зрабілі за дзень і пацікавіліся, чым яшчэ дапамагчы. Жанчына ўпэўнена, што ўсё гэта дзякуючы палітыцы кіраўніка дзяржавы і мясцовай вертыкалі ўлады.
 
– Наш абавязак – дапамагаць людзям, – адзначыў Юрый Горлаў. – Усе сілы былі кінуты на ўхіленне наступстваў стыхіі. 

Другое пытанне Тамары Міхайлаўны датычылася дома ў Буда-Кашалёве, дзе яна раней пражывала. Пры продажы жылля, што пацярпеў ад пажару, узніклі цяжкасці. У абласным агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры і ў аблвыканкаме ў яе сітуацыю ўніклі. Пакуль няма яснасці на ўзроўні райвыканкама, старшыні дадзена даручэнне да серады ва ўсім разабрацца. 

Святлана Канстанцінаўна з абласнога цэнтра расказала, што сусед пабудаваў гараж на яе камунікацыях – каналізацыі і водаправодзе, парушыў будаўнічыя нормы. Гісторыя пачалася дзевяць гадоў таму, калі ўласнік зарэгістраваў гараж. Заяўніца звярталася ў розныя арганізацыі і суды, але выйсця не бачыць. 
Галіна Фёдараўна з абласнога цэнтра і яшчэ два чалавекі незадаволены працай старшыні садовага таварыства, яго заробкам і завышэннем тарыфаў. Як яны кажуць, такі кіраўнік не патрэбны. Пенсіянерка ж сама гатова ўзначаліць таварыства. Юрый Горлаў даручыў райвыканкаму ў бліжэйшы час арганізаваць сустрэчу з дачнікамі і разгледзець набалелыя пытанні. 

Пенсіянерка Марыя Цярэнцьеўна з Рэчыцкага раёна змагаецца за калодзеж з суседам, які перашкаджае ёй карыстацца студняй. Напісала больш за дваццаць лістоў у інстанцыі. Вада з цэнтральнага водаправода яе не задавальняе, хаця праверкі паказалі, што з якасцю ўсё ў парадку. Што зрабіць, каб і пенсіянерка, і яе сусед маглі карыстацца калодзежам, знайсці юрыдычную праўду – задача, якую трэба вырашыць адмыслоўцам.

Дырэктар прыватнай фірмы Наталля Сяргееўна і юрысконсульт з Гомеля прыйшлі на прыём растлумачыць сітуацыю наконт падаткаабкладання, прымянення заканадаўчых актаў, а таксама выступілі з прапановай. 

У Мікалая Аляксеевіча з Неглюбкі Веткаўскага раёна некалькі гадоў таму пайшла з жыцця жонка. Мужчына запэўніваў, што пры яе лячэнні ў бальніцы былі парушэнні. Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя растлумачыла, што праводзіліся праверкі, вінаватыя медыкі прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. 

Гамяльчанка расказала, што ў яе агульны з сястрой дом, які падзелены на дзве часткі. Сваячка падчас уладкавання сваёй тэрыторыі нібыта разбурыла дах і вадасцёк, заняла 20 сантыметраў. У сясцёр маса прэтэнзій адна да адной, спрэчкам, абвінавачванням і зваротам у розныя інстанцыі няма канца. Заяўніца незадаволена і службамі, якія даюць заключэнні, што сваячка нічога не парушала.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ