Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў правёў адзіны дзень інфармавання ў Лельчыцкім раёне

15.02.2024
Будучая выбарчая кампанія, інфармацыйная і эканамічная бяспека краіны, а таксама ўмовы развіцця беларускай дзяржавы сталі асноўнымі тэмамі дыялогу з работнікамі шчэбзавода «Глушкевічы». 

Як падкрэсліў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, абавязак кожнага беларуса прыняць удзел у адзіным дні галасавання. Таксама ён адзначыў, што дзякуючы курсу развіцця, выбранаму нашым Прэзідэнтам, мы жывем у мірнай краіне, якая развіваецца, і толькі адзінства і згуртаванасць беларусаў дазволіць пазбегнуць тых сітуацый, якія цяпер адбываюцца ля нашых межаў.

Звяртаючыся да работнікаў шчэбзавода, Юрый Горлаў адзначыў важнасць якаснага выканання сваіх абавязкаў, што мае асаблівае значэнне ў Год якасці. 
– Для гэтага прыйдзецца прыкласці не толькі руку, але і душу, – сказаў памочнік Прэзідэнта.

У сустрэчы прынялі ўдзел генеральны дырэктар «Гомельаблдарбуда» Ігар Краўчанка і дырэктар шчэбзавода Раман Міхалкоў. Яны пазнаёмілі высокага госця з вытворчымі пляцоўкамі шчэбзавода, наведаўшы кар'еры Сялянская Ніва і Надзея, а таксама цэх па вытворчасці шчэбню і граніту.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ