Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў правёў адзіны дзень інфармавання ў Левашах Рэчыцкага раёна

16.11.2023
Эканамічная бяспека краіны, ключавыя ўмовы ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы сталі асноўнымі тэмамі дыялога з работнікамі сельгаспрадпрыемства "50 год Кастрычніка", жыхарамі аграгарадка Левашы.

Як адзначыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, у Беларусі зроблена ўсё для таго, каб спакойна гадаваць дзяцей. Не давядзі божа сутыкнуцца з тым жыццём, якое мы бачым у некаторых краінах, якія ўваходзілі ў СССР.

– Хтосьці кажа, маўляў, складаныя часы. А я адкажу: цяжка было ў гады Вялікай Айчыннай вайны, тым не менш наш народ не заняпаў духам, абараніў сваю зямлю. Мы ганарымся гэтым подзвігам, – падкрэсліў Юрый Горлаў. – Многія хочуць навязаць Беларусі сваё бачанне развіцця краіны, але наша дзяржава ідзе сваім шляхам. Пры гэтым мы не адстаём, а па некаторых пазіцыях знаходзімся наперадзе. Імкнёмся да светлай будучыні, працуем, выводзім Беларусь на перадавыя пазіцыі ў свеце.

Юрый Горлаў адзначыў важнасць высокай сацыяльнай падтрымкі, якую ў нашай краіне аказваюць шматдзетным. Расказаў пра гарантыі для маладых работнікаў, якія прыходзяць у тым ліку ў сельскую гаспадарку і маюць магчымасць будавацца ў вёсцы, атрымліваць заслужаную зарплату.

У сустрэчы прыняў удзел старшыня Рэчыцкага райвыканкама Сяргей Даўгалёў.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ