Грамадства
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў працаваў у Жыткавіцкім раёне
22.11.2024

Мэта візіту – вывучэнне пытанняў развіцця рэгіёна ў кантэксце сельскай гаспадаркі.
Першая кропка маршруту – Тураўскі кансервавы камбінат. Філіял ААТ «Тураўшчына» па вытворчасці плодаагародніннай прадукцыі вырабляе кансерваваныя кукурузу, гарох, сокі, гародніну, рыхтуе яблычнае павідла. На спажывецкім рынку расце попыт на кансерваваныя агуркі, буракі ў банках, квашаную капусту.
Памочнік Прэзідэнта наведаў і гароднінасховішча прадпрыемства, пабудаванае ў 2015 годзе па праграме развіцця Прыпяцкага Палесся. Тут захоўваюць бульбу, цыбулю, яблыкі.
— Неабходна ўзмоцнена вырошчваць гародніну, бульбу. Магутнасці прадпрыемства павінны выкарыстоўвацца па максімуме, – канстатаваў Юрый Горлаў.
Як развіваецца жывёлагадоўля, памочнік Прэзідэнта ўбачыў на прыкладзе рэканструяванай малочна-таварнай фермы на 1050 галоў «Казаргаць». Тут утрымліваецца каля 600 галоў дойнага статка.
Умовы кармлення, утрымання, прынцып дойкі – усе гэтыя моманты ў цэнтры ўвагі. Кіраўнік адзначыў, што важна не толькі стварыць і падтрымліваць умовы для ўтрымання жывёл. Важны акцэнт на тэхналагічнасці і мінімізацыі ручной працы. Гэта перспектыва. Ёсць добры вопыт у іншых гаспадарках, яго трэба пераймаць.
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў правёў прыём грамадзян у Жыткавіцкім райвыканкаме. Пытанні ад жыхароў раёна паступілі розныя – прасілі падвесці газаправод да дамоў, добраўпарадкаваць дарогі, усталяваць дадатковыя кантэйнеры для збору адходаў. Усе пытанні ўзяты на кантроль, частка з іх будзе вырашана ў бліжэйшы час.
Юрый Горлаў таксама сустрэўся з калектывам ААТ «Тураўшчына». Гаварылі аб пытаннях якасці і маючых адбыцца выбарах прэзідэнта.
— Тое, што робіць наш кіраўнік дзяржавы для краіны, цяжка пераацаніць. Падкрэслю, наступная пяцігодка павінна стаць прарыўной у галіне. Мы ўсе павінны спрацаваць такім чынам, каб да канца давесці пачатае, усе тыя праграмы, якія былі прынятыя кіраўніком дзяржавы і ўрадам. На кожнага аграрыя ўскладаецца адказнасць за лёсы сваёй малой зямлі, сваіх родных і блізкіх. Толькі ў згодзе і яднанні мы даб'ёмся поспехаў, – падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.