Грамадства
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў наведаў кандытарскую фабрыку «Спартак»
14.02.2024

У склад рабочай групы ўвайшлі таксама намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка і генеральны дырэктар СП ААТ «Спартак» Таццяна Лісіцына.
– Ваш брэнд вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, – адзначыў Юрый Горлаў. – Фабрыка вырабляе прадукцыю высокай якасці, захоўваючы традыцыі.
Члены рабочай групы звярнулі ўвагу на актыўную мадэрнізацыю «Спартака» і новую вытворчую лінію па вырабе пліткавага шакаладу, якая была запушчана ў мінулым годзе.
Таксама памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці пагутарыў з супрацоўнікамі прадпрыемства:
– Радуе добры настрой работнікаў. Людзі задаволены ўмовамі працы і заработнай платай. У наш час гэта вельмі важна.
Зразумела, што на фабрыцы ёсць і праблемныя пытанні, але, як аба-значыў Юрый Горлаў, яны носяць не сістэмны, а часовы характар. Іх трэба вырашаць сіламі кіраўніцтва прадпрыемства і вобласці, але пры неабходнасці падымаць і на дзяржаўным ўзроўні.