Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў наведаў фабрыку "8 Сакавіка"

28.08.2024
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў пабываў сёння з рабочым візітам на ААТ "8 Сакавіка", азнаёміўся з этапамі вытворчасці трыкатажных вырабаў, вывучыў гісторыю прадпрыемства, асартымент прадукцыі.

– У вас павінен быць дакладны бізнес-план з указаннем канкрэтных тэрмінаў. Падумайце і над аптымізацыяй плошчаў. У цэлым пераканаўся, што вы на правільным шляху, – рэзюмаваў Юрый Горлаў.

З дырэктарам акцыянернага таварыства Андрэем Ляўко абмеркавалі сацыяльную палітыку прадпрыемства. Асаблівую ўвагу памочнік Прэзідэнта ўдзяліў рабоце з кадрамі: падтрымку вопытных работнікаў і заахвочванне таленавітай моладзі.

У экспазіцыйнай зале прадэманстравалі запатрабаваныя на рынку вырабы. Спецыяльна да новага навучальнага года распрацавана калекцыя адзення дзелавога стылю, а таксама для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Яна пашыта з улікам патрабаванняў школьнага дрэс-кода і пажаданняў вучняў і іх бацькоў.

Спецыялізаванае адзенне, базавы асартымент, фуфайкі з вогнеўстойлівага матэрыялу арселона, – усё гэта можна набыць оптам або ў розніцу ў фірменных крамах, сетка якіх працуе па ўсёй Беларусі.

Юрый Горлаў адзначыў якасць сыравіны і сучаснасць вырабаў. Візіт завяршыўся абмеркаваннем новых праектаў і іх рэалізацыі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ