Грамадства
Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў ацаніў абстаноўку на Мазыршчыне ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй
15.07.2024

Памочнік Прэзідэнта наведаў шэраг гандлёвых аб'ектаў, заправачную станцыю, даведаўся, як ажыццяўляецца забеспячэнне жыхароў вадой. Каля раённага вузла сувязі, дзе ў гэтыя хвіліны знаходзіцца аўтацыстэрна з вадой, пагутарыў з мазырчукамі.
"Усе з разуменнем ставяцца да існуючых абставін. Службы працуюць паслядоўна, у кругласутачным рэжыме, каб уладзіць усе цяжкасці. Радуе, што ствараюцца добраахвотніцкія брыгады: звычайныя людзі падключаюцца, прыходзяць на дапамогу спецыялістам. Гэтая надзвычайная сітуацыя нас шмат чаму навучыла", – пракаменціраваў Юрый Горлаў.