Грамадства
Пагранзаставе "Новая Гута" прысвоена імя пагранічніка Міхаіла Нікалаева, які вызваляў Гомель
14.11.2025
Пагранічнік Міхаіл Нікалаеў у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у вызваленні Гомеля. За праяўленыя мужнасць і гераізм у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі пры вызваленні Беларусі быў узнагароджаны ордэнамі Славы трох ступеней.
Гэта рашэнне кіраўніка дзяржавы прынята ў мэтах актывізацыі патрыятычнага выхавання моладзі, папулярызацыі гісторыі, баявых традыцый і воінскай службы ў органах пагранічнай службы.