Грамадства
Падчас прыёму грамадзян у Мазыры да кіраўніка рэгіёна звярнуліся пяць чалавек
20.02.2024

Жыхары вобласці прасілі абсталяваць прыпынак, добраўпарадкаваць могілкі і вырашыць суседскія спрэчкі.
Мазыранка Наталля Міхайлаўна сутыкнулася з нязручнасцю: на развязцы дарог Р31 і Р35, каля вёскі Гулевічы Калінкавіцкага раёна, не хапае прыпынку. Гэта патрэбна для бяспечнай арганізацыі руху рэйсавых аўтобусаў № 201 і № 206, якія курсіруюць з Мазыра ў Калінкавічы. Спецыялісты ЖКГ і інспектары ДАІ настойваюць, што ўладкоўваць прыпынак немэтазгодна: даволі мазырскіх маршрутаў праходзіць праз населены пункт.
– Зрабіць ацэнку маршруту, адрэгуляваць час і арганізаваць заезд аўтобусаў № 201 і № 6 з умовай, каб астатнім пасажырам таксама было зручна, – прымае рашэнне кіраўнік рэгіёна.
Паралельна вырашылі пытанне з арганізацыяй работы аўтакрамы: па магчымасці мясцовыя ўлады арганізуюць некалькі прыпынкаў перасовачнага магазіна ў Гулевічах.
У вёсцы Дзяржынск Нараўлянскага раёна трэба добраўпарадкаваць могілкі, упэўнена жыхарка Мазыра Любоў Пятроўна. Пасля пажару ў суседнім лесе на тэрыторыі памятнага месца пашкоджана агароджа, некаторыя дрэвы высахлі.
Як паведаміў старшыня Нараўлянскага райвыканкама Уладзімір Антоненка, у 2020 годзе на могілках навялі парадак, знеслі каля 26 аварыйных дрэў. У 2024-м камісійнае абследаванне прызнала яшчэ 8 дрэў аварыйнымі, пры надыходзе спрыяльных умоў іх паспілоўваюць. Агароджу па перыметры таксама адрамантуюць, матэрыялы ўжо ў наяўнасці.
Яшчэ некалькі пытанняў датычыліся землекарыстання і пераводу будынкаў з аднаго статусу ў іншы.