Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Пад яркім сонцам мірнай Беларусі: урачыстае адкрыццё свята ў Гомелі

03.07.2025
  На галоўнай сцэне Гомеля далі афіцыйны старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным Дню Незалежнасці.

 – Гэты дзень не толькі сімвал свабоды і суверэнітэту, але і дзень памяці аб вялікім подзвігу народа, дзень гонару за сучасную Беларусь, якую мы ўсе разам з любоўю ствараем, – адзначыў падчас урачыстага адкрыцця свята старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

 Штогод рэалізуецца мноства праектаў ва ўсіх сферах нашай эканомікі, падкрэсліў губернатар. Гэта і новыя прадпрыемствы, важныя сацыяльныя аб'екты, і набыццё сучаснага абсталявання:

 – А колькі наперадзе планаў і ідэй, якія мы абавязкова рэалізуем. Для гэтага ў нас ёсць і сродкі, і магчымасці, і, самае галоўнае, жаданне. Жаданне зрабіць жыццё ў нашым агульным домелюбімай Беларусіутульней, прыгажэй і камфортней.

 На плошчы Леніна для гасцей свята выступілі вядучыя калектывы рэгіёна, у іх творчасці спляліся традыцыі і сучаснасць, гісторыя і любоў да нашай роднай зямлі.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ