Грамадства
Ордэнам Маці ўзнагароджаны 60 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і Мінска
08.05.2025

У іх ліку прадстаўніцы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый будаўнічай галіны, навуковай і сацыяльнай сфер, лясной гаспадаркі, гандлю, спажыўкааперацыі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, спорту, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - медсястра агульнай практыкі паліклінікі Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Абрамчук, лабарант біяхімічнай лабараторыі Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Наталля Кунахавец, трэнер-выкладчык Гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву нумар 2 Яўгенія Казлова, кантралёр філіяла "Лідскія электрычныя сеткі" РУП "Гроднаэнерга" Кацярына Слінько, інжынер па якасці дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Рамаўтадар Першамайскага раёна г.Мінска" Наталля Абадоўская.