Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Настаўнікам, якія падрыхтавалі пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды, уручылі падзякі абласнога выканаўчага камітэта

27.05.2024
За дасягненне высокіх вынікаў у прафесійнай дзейнасці, падрыхтоўку вучняў да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах падзякі аблвыканкама трэнерам каманд уручыў губернатар Іван Крупко.

Узнагароды атрымалі:
– Юрый Паўліўскі, настаўнік астраноміі Лоеўскай раённай гімназіі,
– Віктар Сіліч, настаўнік фізікі і астраноміі сярэдняй школы № 7 Мазыра,
– Галіна Пастухова, настаўнік гісторыі Гомельскага дзяржаўнага абласнога ліцэя,
– Ірына Міхальчык, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства гімназіі № 56 Гомеля імя А. А. Вішнеўскага,
– Вольга Краўчанка, настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 2 Рагачова імя В. М. Калеснікава,
– Аляксей Баруноў, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра юных пажарных Мазыра,
– Дзмітрый Доўнар, настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школы № 13 Жлобіна імя В. В. Гузава,
– Віктар Савіцкі, настаўнік працоўнага навучання Бабровіцкай сярэдняй школы Калінкавіцкага раёна,
– Алена Сарока, настаўніца кітайскай мовы гімназіі імя Я. Купалы Мазыра.

У рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах Гомельшчына заняла другое месца, уступіўшы толькі сталіцы. Хлопцы з нашага рэгіёна за-ваявалі 107 дыпломаў, што больш за мінулы год на 11.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ