Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў уручыў падарункі шматдзетнай сям'і з Гомеля

28.12.2023
Ала і Мікалай Бабей выхоўваюць трох дзяцей: Машы 12 гадоў, Сафіі дзевяць, Мікалаю сем.

– Акцыя «Нашы дзеці» праводзіцца ўжо дваццаць гадоў. Яна дае магчымасць прынесці свята дзецям з вялікіх сем'яў, паглядзець, як яны жывуць. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта шанец паказаць сябе і, вядома, атрымаць падарункі, – адзначыў Дзмітрый Алейнікаў.

Дзеці, забраўшыся на крэсла, расказалі гасцям вершы, дзевяцігадовая Соня выканала песеньку пра хамяка. Малая займаецца вакалам і марыць стаць спявачкай. Яе старэйшая сястра Маша вучыцца ў мастацкай школе, хо-ча асвоіць прафесію ілюстратара або дызайнера. Раней дзяўчынка захаплялася фігурным катаннем, плаваннем, аднак з-за траўмы дарога ў спорт стала закрытай. 

Мікалай займаўся фехтаваннем, але месца трэніровак перанеслі, стала нязручна дабірацца (сям'я жыве ў мікрараёне Новае Жыццё). Зараз малодшы паглыблена вывучае англійскую мову і інфарматыку. Хутка пачне вучыцца граць на гітары.

Мама Ала ўвесь час клапоціцца пра дзяцей: у Соні парок сэрца з нараджэння, дзяўчынка перанесла сур'ёзную аперацыю. Тата працуе пекарам. У рамках акцыі госці да сям'і зазірнулі ўпершыню. Бацькі адзначылі, што для іх гэта гонар, падзякавалі за ўвагу і падарункі. 
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ