Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў прыём грамадзян

Ала Мікалаеўна прыйшла хадайнічаць за сына. У 2022 годзе хлопец атрымаў траўму каленнага сустава, а ў 2024-м яму зрабілі аперацыю. Па словах мамы і цёткі, якія разам прыйшлі на прыём, паляпшэнняў пасля хірургічнага ўмяшання да гэтага часу няма, засталася кульгавасць, пастаянныя болі.
Не ў першы раз на прыём у аблвыканкам звярнулася Лідзія Леанідаўна, яна не згодна з трэцяй групай інваліднасці. Таксама пенсіянерка прасіла як мага хутчэй знайсці фельчара ў вёску Крынкі Рэчыцкага раёна, дзе ў заяўніцы бацькоўскі дом.
Таццяна Вадзімаўна прыйшла да намесніка старшыні аблвыканкама з нязгодай па пытаннях інвентарызацыі ў абласным музеі ваеннай славы. Агучыла і шэраг іншых заўваг. Па ўсіх фактах правядуць праверку. Адказы накіруюць заяўнікам.
Дэталёва ўнікнуць і ў сітуацыю Мікалая Іванавіча з абласнога цэнтра. Ён звярнуўся з просьбай размежаваць абавязкі паміж абласной і гарадской арганізацыямі Беларускага таварыства «Веды».