Грамадства
Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў прыём грамадзян
08.11.2023

З пытаннем, якое датычыцца лячэння непаўналетняга сына, звярнуўся гамяльчанін Сяргей Міхайлавіч.
Гісторыя з хваробай дзіцяці цягнецца даўно. Спачатку ў хлопчыка была група інваліднасці, потым яе знялі, з чым у корані не згодзен заяўнік.
Дзмітрый Алейнікаў даў даручэнне стварыць камісію, яшчэ раз дэталёва разабрацца ў пытанні і падрабязна растлумачыць сітуацыю, якая склалася, бацьку. У тым ліку нюансы заканадаўчай базы.
Усе, хто звярнуўся, атрымалі тлумачальныя адказы падчас прыёму.