Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў прамую лінію

Па дапамогузвярнуўся 21 чалавек.
– Мой сын – інвалід першай групы, я даглядаю яго як апякун, пражываем у працоўным пасёлку Бальшавік, – падзялілася Тамара Уладзіміраўна. – Дзіцяці ў спадчыну дасталася жыллё, зараз нам неабходна пакрываць камунальныя выдаткі. Звярталася з запытам на адчужэнне маёмасці да натарыуса, але атрымала адмову. Што рабіць у гэтай сытуацыі?
Намеснік старшыні аблвыканкама паабяцаў прадаставіць Тамары Уладзіміраўне кампетэнтны адказ у бліжэйшы час.
Юрый Мікалаевіч паскардзіўся на напружаныя працоўныя адносіны з наймальнікам.
– Каля васьмі месяцаў працую слесарам на адной з фірмаў па вытворчасці кандыцыянераў, – падзяліўся гамяльчанін. – Пры працаўладкаванні ўразіў антураж, здавалася, што гэта сучаснае прадпрыемства. На справе ж прыйшлося сутыкнуцца з мноствам парушэнняў у сферы працы.
Юрый адзначыў, што звароты ў розныя інстанцыі не дапамагаюць, таму многія калегі звольніліся. Таксама на прадпрыемстве адсутнічае прафсаюз, таму па дапамогу зьвярнуцца няма куды.
– Возьмем сітуацыю на кантроль і высветлім усе абставіны, – адказаў Дзмітрый Алейнікаў.
Наталля Рыгораўна патэлефанавала на прамую лінію, каб дапамагчы суседзям, якія 14 гадоў таму пераехалі ў вёску Блажкі Калінкавіцкага раёна. Дом, у якім яны жылі раней, пайшоў пад знос, аднак іх прапіска захавалася за старым адрасам. Цяпер яны аплачваюць камунальныя паслугі за ўчастак зямлі ў чыстым полі. Дзмітрый Алейнікаў распарадзіўся, каб прадстаўнікі раённай улады вывучылі праблему.
Вольга Мікалаеўна звярнулася з нагоды ўладкавання прыбярэжнай зоны сажалкі ў вёсцы Цыкуны Гомельскага раёна: "Мясцовыя дачнікі супраць з'яўлення доміка рыбака, бо ў гэтыя месцы пачнуць прыязджаць шумныя кампаніі і вадаём пачне забруджвацца". З такой жа праблемай за час правядзення прамой лініі патэлефанавалі яшчэ два чалавекі.
Таццяна Уладзіміраўна з Кастрычніцкага раёна абураецца з-за таго, што закупачныя цэны на малако не павышаюцца ўжо некалькі гадоў. Яна валодае падсобнай гаспадаркай, такая сітуацыя сур'ёзна ўскладняе вядзенне прадпрымальніцкай дзейнасці.
Іншыя пытанні тычыліся асфальтавання вуліцы ў мікрараёне Прудок у абласным цэнтры, затаплення падвала ў доме на праспекце Рэчыцкім, няправільнага разліку пенсійных налічэнняў, умоў шпіталізацыі ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 3, нерэгулярнага руху аўтобуса маршруту № 1 у Гомелі, добраўпарадкавання могілак раёне, а таксама ўстаранення наступстваў урагану. Намеснік старшыні аблвыканкама выслухаў усіх, хто звярнуўся, і ўзяў на кантроль праблемы, якія паступілі.