Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў правёў прамую лінію

12.02.2024
Звярнуліся 22 жыхары Гомельшчыны.

Першым патэлефанаваў шматдзетны бацька Дзмітрый Анатольевіч. Ён расказаў, што дзецям не могуць устанавіць пломбы ў дзяржаўнай зубной паліклініцы з-за ад-сутнасці неабходных матэрыялаў, адпраўляюць да прыватнікаў. Там даводзіцца плаціць каля 120 рублёў за паслугу. Мужчына адзначае, што хацеў бы аддаваць грошы дзяржаве, а не прыватным клінікам, дзе трэба пераплачваць. Намеснік старшыні аблвыканкама паабяцаў разабрацца ў сітуацыі.

Пенсіянерка Вольга Мікалаеўна звярнулася на прамую лінію з-за шуму за сцяной. Паводле яе слоў, у суседняй кватэры жыве жанчына ў старэчым узросце. Яе ўвесь час абражае дачка, якая злоўжывае спіртным. Неаднаразовыя звароты ў розныя ін-станцыі выніку не далі.

– Яна здзекуецца з маці, а калі ідзе на працу – у кватэры цішыня. Я хачу спакойна спаць па начах і, нарэшце, дапамагчы беднай жанчыне, – дадала Вольга Мікалаеўна.

На падобную праблему наракае гамяльчанка Ала Вадзімаўна. Жанчына расказала, што з суседняй кватэры даносяцца крыкі маленькага дзіцяці, калі там знаходзіцца яго бацька. Калі таты няма дома, усё спакойна. Звароты да ўчастковага і ў адміністра-цыю Савецкага раёна Гомеля не дапамаглі. Дзмітрый Алейнікаў запэўніў, што знойдзецца вырашэнне абедзвюх праблем.

У жыхаркі абласнога цэнтра Наталлі Браніславаўны інваліднасць першай групы. За здароўем і побытам жанчыне дапамагае сачыць неабыякавая суседка. Нядаўна пенсіянерка ўпала ў сваёй кватэры і не магла падняцца самастойна. Уваходныя дзверы былі зачынены, таму суседка звярнулася ў МНС па дапамогу. Ёй параілі патэлефанаваць у службу па раскрыцці замкоў. Па выніку пенсіянерка заплаціла 45 рублёў. Наталля Браніславаўна не разумее, чаму чалавеку з інваліднасцю не дапамаглі ў МНС, а накіравалі ў прыватную службу. Дзмітрый Алейнікаў даручыў су-працоўнікам сацыяльнай службы наведаць пенсіянерку і разабрацца ў пытанні.

Былы муж гамяльчанкі Вольгі Канстанцінаўны хаваецца ад выплаты аліментаў у Маскве, з-за чаго яна не толькі не атрымлівае сродкі на ўтрыманне дзіцяці, але і не можа адправіць яго на аздараўленне ў санаторый. Бо для гэтага неабходна даведка з месца працы бацькі. Запыт у органы прымусовага выканання не здолеў вырашыць праблему жанчыны. Намеснік старшыні аблвыканкама разбярэцца ў сітуацыі.

Жыхар Светлагорскага раёна Мікалай Уладзіміравіч звярнуўся па пытанні добраўпарадкавання пасёлка Сасновы Бор. Мужчына незадаволены працай каму-нальных службаў і нездавальняючым станам жыллёвых аб'ектаў. Намеснік старшыні аблвыканкама растлумачыў, што ў сувязі з надыходзячым 70-годдзем населенага пункта па распараджэнні губернатара Івана Крупко пасёлак чакаюць сур'ёзныя зме-ны, якія датычацца інфраструктуры, сферы ЖКГ і сацыяльных аб'ектаў. У гэтым годзе таксама плануецца добраўпарадкаванне Капаткевічаў і Кармы.

Астатнія пытанні жыхароў Гомельшчыны датычыліся своечасовай выплаты дапамог за пражыванне ў чарнобыльскай зоне, перабояў з падачай гарачай вады ў малых населеных пунктах, закрыцця паштовага аддзялення і пераносу карэкцыйнага цэнтра з гарадскога пасёлка ў вёску з-за адсутнасці фінансавай падтрымкі.

Усе звароты ўзяты на кантроль.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ