Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка правёў прыём грамадзян

03.11.2023
Пенсіянер Васіль Васільевіч з Гомеля незадаволены памерам падатку, налічанага за аўтамабіль.

– Я інвалід трэцяй групы, жонка – другой. Нядаўна купілі машыну, каб сын вазіў нас у паліклініку, дастаўляў прадукты. Са сродкаў масавай інфармацыі даведаўся, што пенсіянерам і інвалідам пры аплаце транспартнага падатку дадзена скідка, але мы заплацілі поўны кошт. Чаму? – пазначыў праблему гамяльчанін.

Андрэй Канюшка растлумачыў: дзяржава імкнецца падтрымаць пенсіянераў, ветэра-наў, інвалідаў, даючы ім ільготы. Але неаднаразова былі зафіксаваны выпадкі, калі нядобрасумленныя перакупшчыкі спецыяльна афармлялі машыны на льготнікаў, каб часткова ўхіліцца ад выплаты падаткаў. Для спынення махінацыі заканадаўча вызна-чана: скідка прадастаўляецца толькі пры наяўнасці сапраўднага вадзіцельскага пасведчання. Яно служыць доказам, што грамадзянін карыстаецца транспартам, а не фармальна лічыцца яго ўладальнікам. Паколькі ў Васіля Васільевіча няма правоў кіроўцы (даведку не выдаюць з-за стану здароўя), знізіць суму падатку нельга.

Юрый Сямёнавіч расказаў, што на вытворчасці яго настойліва просяць апранаць рэспіратар. Хаця згодна з санітарным нормам ён працуе ва ўмовах, якія не з'яўляюц-ца шкоднымі. Гамяльчанін пацікавіўся, ці можна яму працаваць без гэтага сродку індывідуальнай абароны. Намеснік старшыні аблвыканкама даручыў адказным службам разабрацца.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ