Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі правёў прамую лінію

16.10.2023
Паступілі 24 звароты, большая частка з якіх датычылася ацяпляльнага сезона.

У Таццяны Уладзіміраўны з Гомеля не выграваецца адна са сцен на кухні, з-за чаго з'явіліся цвіль і грыбок, дзіця пачало пакутаваць ад пастаяннага пяршэнне ў горле. Жанчына наймала службу, якая ачысціла сцяну, але гэта часовыя меры. Па яе словах, у КЖЭРУП сказалі: неабходна ставіць батарэю, але для гэтага ў іх няма ні абсталявання, ні матэрыялаў.

– Мы падумаем і прапануем варыянт вырашэння праблемы. Магчыма, ЖКГ можа ўцяпліць сцяну знадворку. Але трэба разумець: раз кватэра знаходзіцца ў вашай уласнасці, нельга выправіць сітуацыю за бюджэтныя сродкі. З аплатай дзяржава здольная дапамагчы, напрыклад, даць растэрміноўку, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама.

Гамяльчанка Кацярына Яфімаўна таксама пакутуе ад цвілі, але віной таму не перабоі з ацяпленнем, а дрэвы каля яе балкона. З-за іх святло і цяпло не пранікаюць у кватэру, а вагонка, якой знутры абабіты балкон, счарнела, хоць пенсіянерка нядаўна зрабіла рамонт. Андрэй Бараноўскі ўзяў пытанне на кантроль.

Святлана Фёдараўна, якая пражывае ў шматкватэрным доме абласнога цэнтра, паскардзілася: на першых паверхах батарэі халодныя, а на астатніх занадта гарачыя.

Разабрацца з праблемай было даручана намесніку начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама Аляксандру Цалко. Ацяпленне ў доме наладзілі да заканчэння прамой лініі.

Любоў Анатольеўна з пасёлка Куты Гомельскага раёна расказала, што на вуліцах населенага пункта не працуюць ліхтары. "Як хуткая даедзе да патрэбнага дома?" – хвалюецца жанчына. Андрэй Бараноўскі перадаў запыт у Гомельэнерга і паабяцаў асабіста пераканацца ў тым, што непаладкі будуць ліквідаваны.

Астатнія пытанні датычыліся якасці капітальнага рамонту ў Капаткевічах Петрыкаўскага раёна, выплаты даўгоў за камунальныя паслугі ў абласным цэнтры, несанкцыянаванага гандлю ў Новай Гуце і работы транспарту ў Раманавічах Гомельскага раёна, аварыйных дрэў у Рагачоўскім раёне, куплі-продажу нерухомасці ва Уваравічах Буда-Кашалёўскага раёна.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ