Грамадства
Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Алейнікаў сустрэўся з педагогамі і навучэнцамі каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага
29.10.2024

Сустрэча была прысвечана тэме сямейных каштоўнасцяў. Сям'я – аснова жыцця здаровага грамадства, адзначыў Дзмітрый Алейнікаў. Сёння ў заходніх краінах намецілася тэндэнцыя трансфарміраваць погляды на традыцыйны ўклад, і такія дэструктыўныя ўстаноўкі з'яўляюцца дэмаграфічнай бомбай. Дарэчы, у Беларусі сям'я знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, ёй аказваюцца розныя віды сацыяльнай дапамогі.
Дзмітрый Алейнікаў адказаў на пытанні з залы. У прыватнасці, навучэнцаў цікавіла, як у намесніка старшыні аблвыканкама праходзіць рабо-чый дзень. Ён расказаў, што прачынаецца ў пяць гадзін раніцы, робіць зарадку, на работу часцей ходзіць пешшу. І ў цэлым імкнецца надаваць увагу спорту. Працоўныя дні насычаныя, у выхадныя вольнага часу мала.
Выкладчыкі спыталі, ці можна павысіць надбаўку да зарплаты, на дадзены момант у нашай вобласці яна складае 10 працэнтаў. Намеснік старшыні аблвыканкама расказаў, што гэтая тэма ўзнімалася нядаўна на ўзроўні міністэрства, і пытанне, безумоўна, будзе вырашацца.
Было закранута пытанне будаўніцтва аквапарку. Месца ўжо даўно абрана, але пакуль няма інвестара.