Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Канюшка правёў прамую лінію

15.01.2024
З пытаннямі звярнуліся дзевяць чалавек.

Валерый Паўлавіч з аграгарадка Пакалюбічы Гомельскага раёна расказаў, што ў жніўні мінулага года на яго вуліцы ўсталявалі чатыры ліхтарныя слупы, але толькі на трох было асвятленне. Першы пагас 8 верасня, неўзабаве перастаў гарэць і другі. Ужо некалькі месяцаў вуліцу асвятляе адзіны ліхтар. Мужчына звяртаўся ў сельсавет, райвыканкам, але дагэтуль нічога не зроблена.

– Калі паабяцалі, трэба выконваць. Адказныя службы аператыўна разгледзяць сітуацыю і правядуць усе неабходныя рамонтныя работы, – адзначыў Андрэй Васільевіч.
З падобнай праблемай звярнуўся і Алег Ігаравіч з пасёлка Цагельня: не асвятляецца канчатковы прыпыначны пункт, дзе разварочваецца прыгарадны аўтобус. Пытанне таксама ўзята на кантроль.

Валерый Ягоравіч з пасёлка Сасновы Мазырскага раёна папрасіў зноў адкрыць паштовае аддзяленне. Раней яно размяшчалася на першым паверсе яго дома. Цяпер даводзіцца чакаць на вуліцы, калі пасылкі прывязе машына. А гэта, па словах пенсіянера, не вельмі зручна, асабліва зімой. Намеснік старшыні запэўніў, што да вывучэння сітуацыі падключацца абласная паштовая служба і райвыканкам.

У кватэры Барыса Сяргеевіча 15 градусаў цяпла. 6 снежня гамяльчанін звярнуўся ў службу 115. Прайшло больш за месяц, але сітуацыя з ацяпленнем не змянілася: першы паверх замярзае, а ў кватэрах на другім паверсе горача. Гарадскім службам даручана неадкладна прыняць меры.

Астатнія пытанні тычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і грамадскага транспарту ў абласным цэнтры
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ