Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Дзмітрый Згурскі правёў прэс-канферэнцыю

15.04.2024
Планы па рэалізацыі пытанняў жыллёва-камунальнага будаўніцтва ў 2024 годзе былі ў цэнтры ўвагі чарговай сустрэчы з журналістамі.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ Гомельшчыны адзначыў, што па-ранейшаму адной з галоўных тэм застаецца капітальны рамонт шматкватэрнага жылфонду. З пачатку бягучага года ў рэгіёне капрамонт ужо зроблены ў 12 дамах, адрамантавана каля 37 тысяч квадратных метраў жылфонду. Усяго па выніках года плануюць адрамантаваць 163 дамы. У вобласці штогод капітальным рамонтам ахопліваецца каля 500 тысяч квадратных метраў жылля, прычым каля 60% сродкаў, што затрачваюцца на гэта, выдзяляецца з бюджэту.

Кіраўнік абласной галіны ЖКГ закрануў і тэму рамонту дарожнай сеткі. Паводле яго слоў, у 2024 годзе аб'ём сродкаў, выдзеленых на рамонт бягучага дарожнага пакрыцця, павялічаны амаль у два разы ў параўнанні з папярэднім годам, што дасць магчымасць аднавіць большую колькасць дарог.

Асаблівы акцэнт Дзмітрый Згурскі зрабіў на тэме абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Да гэтага часу, на жаль, многімі грамадзянамі ігнаруецца індывідуальнае сартаванне смецця, што істотна абцяжарвае яго другасную апрацоўку. Паводле інфармацыі кіраўніка камунальнай галіны рэгіёна, у абласным цэнтры пачата ўжо рэалізацыя маштабнага праекта па будаўніцтве сучаснага смеццеперапрацоўчага завода магутнасцю 200 тысяч тон, што на сённяшні дзень з'яўляецца максімальным паказчыкам па краіне.

Падчас прэс-канферэнцыі былі разгледжаны таксама пытанні цеплаэнергетыкі, у прыватнасці, пераходу на мясцовыя віды паліва, забеспячэння насельніцтва якаснай пітной вадой, мадэрнізацыі ліфтавага абсталявання, капітальнага рамонту пуцеправодаў, арганізацыі мерапрыемстваў па прадухіленні наступстваў паводкі і іншыя.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ