Грамадства
На рэках Гомельшчыны назіраецца зімовая паводка
07.02.2024

Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС Ягор Пасканный, на аснове аналізу леташняй вясновай паводкі падрыхтоўка да аказання дапамогі вядзецца загадзя.
У зонах падтаплення будуць размешчаны мабільныя пасты, а таксама арганізавана дзяжурства на лодках. У мікрараёне Манастырок і ў вёсцы Плёсы вядуцца работы па фарміраванні пясчанага насыпу.
На рэках адзначаецца рост узроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ад 1 да 16 сантыметраў. Небяспечныя паказчыкі зафіксіраваны ў населеных пунктах: Чэрнічы, Петрыкаў (абодва – рака Прыпяць), Першая Слабодка (рака Пціч), Ленін (рака Случ).