Грамадства
На прамой тэлефоннай лініі будуць кансультаваць спецыялісты па пытаннях цукровага дыябету
13.11.2023

Дыябет – гэта хранічнае захворванне, калі падстраўнікавая залоза не выпрацоўвае дастатковую колькасць інсуліну (гармона, які рэгуліруе ўзровень глюкозы ў крыві) або арганізм не можа эфектыўна выкарыстоўваць выпрацоўваемы інсулін.
Пры адсутнасці лячэння цукровы дыябет можа прывесці да пашкоджвання крывяносных сасудаў сэрца, вачэй і нырак, нервовай сістэмы. Лепшым спосабам выявіць дыябет на ранняй стадыі з'яўляецца рэгулярнае праходжанне медыцынскіх аглядаў і здача аналізаў крыві, расказала інструктар-валеолаг абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ганна Пігулеўская.
Сярод асноўных фактараў рызыкі развіцця захворвання – генетычная схільнасць, стрэс, празмернае ўжыванне лёгказасваяльных вугляводаў (цукру, мёду, цукерак), а таксама залішняя вага, недастатковая фізічная нагрузка і ўзрост (чым старэй чалавек, тым вышэй ступень рызыкі захворвання).
Найбольш эфектыўным спосабам прафілактыкі дыябету другога тыпу з'яўляецца карэкцыя ладу жыцця. Рэкамендуецца падтрымліваць здаровую масу цела, быць фізічна актыўнымі.
Таксама правільна харчавацца – уменьшыць спажыванне цукру і насычаных тлушчаў (маргарыну, сметанковага масла, сыру, тлустага мяса), адмовіцца ад курэння і алкагольных напояў, кантраліраваць ўзровень глюкозы ў крыві пасля 40 гадоў і пры наяўнасці ў блізкіх сваякоў цукровага дыябету.
14 лістапада ў абласным эндакрыналагічным дыспансеры з 10.00 да 12.00 пройдзе прамая тэлефонная лінія. Тэлефануйце па нумару 8 (0232) 33-74-95.
Таксама на пытанні адкажуць спецыялісты гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Звяртайцеся 13, 14 і 15 лістапада з 8.30 да 9.30 па тэлефоне 8 (0232) 25-49-06.