Грамадства
На плошчы Працы адбыліся ўрачысты мітынг і цырымонія ўскладання вянкоў і кветак
09.05.2024

Ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, дэпутацкага корпуса, ветэраны, працо-ўныя, моладзь.
Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко павіншаваў усіх з вялікай да-тай – Днём Перамогі. Губернатар падкрэсліў, што непарыўная сувязь пакаленняў – залог адзінства і згуртаванасці беларускага народа.
– Час скарацечна бяжыць наперад, і чым далей адыходзіць у мінулае самая крова-пралітная ў нашай гісторыі вайна, тым выразней мы ўсведамляем веліч подзвігу ба-цькоў і дзядоў, каштоўнасць міру і спакою на зямлі. Для нас дзень 9 Мая асабліва дарагі ў тым ліку і таму, што наша зямля спаўна перажыла асаблівасці нямецкага па-радку і тактыку выпаленай зямлі, страціўшы кожнага трэцяга жыхара, – адзначыў Іван Крупко.
Мы шчыра ганарымся тым, што сярод больш за 11,5 тысячы чалавек, якія ўдастоены ў гады вайны звання Героя Савецкага Саюза, 449 беларусаў, а 126 – жыхары Го-мельскай вобласці. Беларусы беражліва захоўваюць святую памяць, якая адлюстравана ў шматлікіх помніках і мемарыялах, муралах і музейных экспазіцыях.
З урачыстым словам выступіла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аэліта Самсонава:
– Вайна з фашызмам стала вялікім выпрабаваннем для нашай краіны. Агнявы смерч ваеннага ліхалецця прайшоў праз гарады і вёскі Беларусі, пакінуў за сабой толькі адны руіны, прынёс у кожную сям'ю толькі гора, боль і пакуты. Але дзякуючы подзвігу франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, работнікаў тылу народ выстаяў.
Ветэран звярнулася да прысутных з просьбай захаваць памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і падполь-шчыкаў, ушанаваўшы іх памяць хвілінай маўчання.
У гонар загінуўшых на палях бітваў салютная група роты ганаровай варты зрабіла залпы са стралковай зброі.