Грамадства
На першы этап комплекснай праверкі тэрытарыяльнай абароны Гомельшчыны будуць прызваны каля 200 чалавек
13.03.2024

Ацэнка гатоўнасці тэрытарыялаў і ваенныя зборы пройдуць па 5 красавіка.
Як расказаў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны – намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі Дзмітрый Страшынскі, галоўная мэта – праверка падрыхтоўкі тэраабароны вобласці з практычным фарміраваннем воінскіх часцей Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў.
– На зборы будуць прызваны да 200 ваеннаабавязаных. Таксама запланавана атрыманне запасаў матэрыяльных сродкаў і правядзенне заняткаў, падчас якіх прызыўнікі адновяць раней набытыя навыкі, – падкрэсліў Дзмітрый Страшынскі. – На завяршальным этапе адбудзецца камандна-штабное вучэнне, дзе будуць адпрацаваны задачы па ахове важных гарадскіх аб'ектаў і забеспячэнні ваеннага становішча. Таксама дадзім ацэнку мясцовым распарадчым і выканаўчым органам па падрыхтоўцы да фарміравання народнага апалчэння вобласці.