Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

На пасяджэнні аблвыканкама абмеркавалі падрыхтоўку да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі і Вялікай Перамогі

28.03.2024
Разабралі таксама ход палявых работ, гатоўнасць сельгастэхнікі да пасяўной. Вёў пасяджэнне старшыня аблвыканкама Іван Крупко.

Адной кукурузай сыты не будзеш

У адпаведнасці са структурай пасяўных плошчаў аграрыі рэгіёна плануюць пасеяць яравыя каласавыя збожжавыя культуры на 106,8 тысячы гектараў. У гэты ж аб'ём уключаны зернебабовыя і крупяныя культуры. Асобна – кукуруза на зерне (75,2 ты-сячы гектараў). Размеркаваны плошчы і на бульбу, гародніну, тэхнічныя культуры, аднагадовую і шматгадовую траву. Як заўважыў Іван Крупко, надвор'е зараз толькі спрыяе актывізацыі работ, важна забяспечыць добры задзел у пасяўной і фарміра-ванні кармавой базы.

Між тым, і на сённяшні дзень застаюцца гаспадаркі, якія яшчэ не разгарнулі сяўбу. Хоць нічога не мяшае паскорыцца ў падрыхтоўцы глебы, занясенні угнаенняў, зачы-ненні вільгаці і вывесці, нарэшце, сеялкі на палі. Усе рэсурсы для гэтага ёсць: людзі, тэхніка, паліва, насенне. У кожным раёне.

Кукуруза была і застанецца для нашага схільнага да засух краю найкаштоўнейшай, стратэгічна важнай культурай. Але адной царыцай палёў, як заўважылі, сыты не буд-зеш. Жывёлагадоўчая галіна мае патрэбу ў якасных, багатых бялком кармах, для нас асабліва актуальныя травы. Добра зарэкамендавала сябе люцэрна, пад яе адведзе-ны немалыя плошчы – больш за 30 тысяч гектараў.

Былі павялічаны плошчы пад сяўбу азімых ячменю і рапсу, гэтыя культуры таксама сябе выдатна паказалі. Цешыць, што пасеялі іх у аптымальныя тэрміны, можна раз-лічваць на добры ўраджай. Безумоўна, гэта сур'ёзна ўмацуе базу кармоў.

Усім раёнам трэба будзе фарсіраваць вывазку арганікі на палі, асобным даручана давесці аб'ёмы элітнага насення да патрэбнага ўзроўню.

Адны з самых нізкіх тэмпаў палявых работ у Лоеўскім, Рэчыцкім, Ельскім раёнах, там жа праблемы з гатоўнасцю сельгастэхнікі. Часу на выпраўленне сітуацыі дастаткова, вынікі падвядуць да канца мая.

Кадравыя прабелы ў АПК паўсюдна ўстараняюць, прыцягваючы кіроўцаў і механіза-тараў з іншых арганізацый. Гэта адпрацаваны механізм, дамовы ўжо заключаныя ці спешна падпісваюцца. Ад недахопу працоўных рук пасяўная кампанія забуксаваць не павінна.

Пастаўлены задачы да 4 красавіка завяршыць першы падкорм азімых. Да 20 кра-савіка – унясенне гербіцыдаў для яравых збожжавых (да 1 мая – для кукурузы).

Абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі тэхнікі. На месцах праца ў боксах яшчэ кіпіць, ёсць відавочныя цяжкасці ў шэрагу гаспадарак, не самых эфектыўных і заможных. У такіх выпадках да рамонту будуць далучаць сэрвісныя арганізацыі, прыцягваць бюд-жэтныя сродкі. Сельгасарганізацыям таксама важна паспяшацца з праходжаннем тэхаглядаў.

Даручана навесці парадак на мехдварах, у майстэрнях – вырашыць пытанні з ацяп-леннем, усталяваць відэаназіранне. Але тут неабходны гаспадарскі падыход, такія затратныя меры могуць быць не ўсюды мэтазгодныя.

Вельмі дарэчы наяўнасць у галіне такіх прадпрыемстваў, як "Гомсельмаш" і ГЗЛіН. Пастаўкі ад іх жняярак, іншых навясных агрэгатаў у гаспадаркі будуць працягвацца. Вызначаны таксама айчынныя прадпрыемствы, дзе будуць вырабляць сеялкі, плугі, культыватары.

А вось спісваць нібыта адпрацаваную тэхніку без належнага ўзгаднення, падкрэсліў губернатар, не дазволяць ніводнаму кіраўніку.

Вайна яшчэ не скончылася

Значэнне будучай даты – 80-й гадавіны вызвалення нашай краіны ад фашысцкага няволі – цяжка пераацаніць. Але вайна, паводле слоў старшыні аблвыканкама, не скончана на нашай тэрыторыі да таго часу, пакуль не пахаваны апошнія салдаты і мірныя жыхары, якія загінулі ахвярамі ў ліхалецце 1940-х. Да таго ж вайна сапраўды працягваецца, на ідэалагічным фронце. Ідзе барацьба ўнутры саміх беларусаў. Аднак скажонае ўспрыманне праўды пра Вялікую Айчынную, як было сказана, абыякавасць да знакавых дат і падзей тых гадоў па сутнасці з'яўляюцца здрадай да памяці нашага народа, да ўсяго беларускага. Увага зараз, падкрэсліў губернатар, павінна быць максімальнай – і да ветэранаў, жывых сведках ваенных гадоў, і, вядома, да помнікаў, месцаў пахавання, усёй гістарычнай спадчыны вайны.

Заробленыя на абласным суботніку сродкі, дарэчы, пайдуць на добраўпарадкаванне і рэканструкцыю такіх памятных месцаў.

Да ўвагі, на ўліку ў арганізацыях Гомельшчыны 167 ветэранаў, з іх 67 удзельнікаў вайны, 24 інваліды вайны, 57 працаўнікоў тылу, 15 чалавек, узнагароджаных меда-лём "За абарону Ленінграда" і знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда", 4 прадстаўнікі іншых ветэранскіх катэгорый. Усім гэтым грамадзянам, а таксама асо-бам, прылічаным да пацярпелых ад наступстваў вайны, вязням лагераў, членам сем'яў загінуўшых воінаў у нашай вобласці аказваецца комплексная медыцынская дапамога, прадастаўляецца шырокі спектр розных ільгот.

Самую пільную ўвагу, вядома, трэба надаць пытанням патрыятычнага выхавання моладзі. І гэта не проста лекцыі, гутаркі ў калектывах. Распрацавана і рэалізуецца нямала напрамкаў: дзяўчат і хлопцаў прыцягваюць да дабрачыннай дзейнасці, яны даглядаюць месцы воінскіх пахаванняў, сустракаюцца з ветэранамі, клапоцяцца аб пажылых людзях. Яшчэ гэта актыўная пошукавая работа, наведванне музеяў, ар-хіваў, удзел у ваенна-патрыятычных клубах.

Як адзначыў губернатар, займаючыся самымі знакавымі гістарычнымі аб'ектамі, такімі як "Партызанская крынічка", мемарыялы ў Але, Азарычах, Чырвоным Беразе, мы ні ў якім разе не павінны забываць аб невялікіх – брацкіх магілах, аддаленых месцах пахавання, мемарыяльных дошках, малых архітэктурных формах. Неабходна прадумаць увесь комплекс мерапрыемстваў, звязаны са святкаваннем гэтай святой для беларусаў даты, не ўпусціць ніводнага нюанса. Часу на падрыхтоўку і рэаліза-цыю застаецца не так многа.

Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ