Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

На Кармяншчыне падвялі вынікі вучэнняў тэрабароны

05.04.2024
Праверка падрыхтоўкі тэрабароны вобласці з практычным фарміраваннем воінскіх частак Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў завершана. На зборы, якія праводзіліся з 12 сакавіка, былі прызваны каля 200 ваенна-абавязаных. Яны паўтарылі тэорыю і адпрацавалі навыкі па ахове важных аб'ектаў інфраструктуры, забеспячэнню ваеннага становішча.

Вайскоўцы запасу годна выканалі свой абавязак і на справе паказалі гатоўнасць у любы момант стаць на абарону роднага краю.

За прафесійнае нясенне службы "запаснікаў" узнагародзілі намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Бараноўскі і старшыня Кармянскага райвыканкама Дзмітрый Шынкарэнка.

– Вучэнні прайшлі вельмі добра, усе асноўныя задачы выкананы паспяхова. У ваеннаабавязаных ёсць разуменне, як ахоўваць і абараняць нашу Радзіму, – такое меркаванне падчас размовы з журналістамі выказаў Андрэй Бараноўскі.
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ