Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

На кантролі ў губернатара: Іван Крупко праінспектаваў гатоўнасць Раманавіцкай сярэдняй школы да новага навучальнага года

13.08.2025
Год таму пры наведванні Раманавіцкай сярэдняй школы Гомельскага раёна старшыня аблвыканкама Іван Крупко даручыў правесці рамонт спартыўнай і актавай залаў, даху, замяніць вокны, прадумаць абсталяванне шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі. 

Сёння губернатар праінспектаваў выкананне даручэнняў. 1 верасня школа адчыніць дзверы для больш за 500 навучэнцаў. Дзеці вучацца ў дзве змены, у спісах не толькі жыхары вёскі, але і суседняй індывідуальнай жылой забудовы.

Установу адукацыі да пачатку навучальнага года падрыхтавалі капітальна, тут зрабілі рамонт з элементамі мадэрнізацыі. Адрамантавалі актавую і спартыўную залы, над імі замянілі пліты пакрыцця, па ўсім будынку заменены дах і вокны. Закуплена новае абсталяванне, умацавана матэрыяльна-тэхнічная база. 

Акрамя таго, уцеплены фасад, новае аблічча атрымаў ганак.

Для школьнікаў у Раманавічах зробяць і спартыўную пляцоўку на прылеглай тэрыторыі, зараз праектная дакументацыя праходзіць экспертызу. 

Кіраўнік рэгіёна даручыў пашырыць футбольнае поле да стандартных памераў, прадумаць магчымасць уладкавання хакейнай каробкі, а пакрыццё бегавых дарожак зрабіць гумовым:

– Неабходна пашырыць стадыён, каб ён быў комплексным, таму што ў перспектыве аб'ект стане месцам прыцягнення мясцовых жыхароў. 

Акрамя таго, у школе таксама плануюць замяніць падлогу, электрыку і частку дзвярэй. 

–- Сродкі на гэтыя мэты ёсць, яны будуць вылучаныя. Усё, пра што дамовіліся, павінна быць зроблена, – рэзюмаваў губернатар.

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ